Знайсці
03.02.2020 / 18:236РусŁacБел

Вялікі статак зуброў выйшаў да дарогі недалёка ад Гродна ВІДЭА

Шматлікі статак зуброў сёння раніцай выйшаў у полі паміж вёскамі Багушоўка і Агароднікі Гродзенскага раёна. Жывёл, хутчэй за ўсё, прыцягнулі сакавітыя азімыя, якімі яны вырашылі паласавацца. Статак у больш чым 50 галоў — гэта зубры Азёрскай мікрапапуляцыі. Жывёл пачалі разгадоўваць у 1998 годзе ў СВК «Азёры Гродзенскага раёна», і сёння іх налічваецца больш за трыста асобін, паведамляе rgazeta.by.

Зуброў становіцца ўсё больш з кожным годам, таму не дзіўна, што жывёлы ўсё часцей сталі выходзіць з лесу і трапляць у аб'ектывы камер. Мясцовыя жыхары, праўда, кажуць, што такога шматлікага статка яшчэ бачыць не даводзілася.

— Я тут жыву ўжо гадоў 30, але пры мне ў першы раз такая колькасць зуброў. Звычайна прабягаюць адзін-два, і то так, мімалётам. Часцей, вядома, ласёў назіраем, чым зуброў. Самім дзіўна на такі статак паглядзець! — распавёў жыхар вёскі Агароднікі Юрый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930