Знайсці
03.02.2020 / 17:4911РусŁacБел

Нідэрланды выставілі абвінавачванні па справе аб крушэнні MH17

Пракуратура Нідэрландаў прад'явіла абвінавачванні чатыром фігурантам справы аб катастрофе малайзійскага Boeing рэйса МН17 на ўсходзе Украіны і выклікала іх для следчых дзеянняў. Пра гэта ТАСС заявіла адвакатка аднаго з абвінавачаных Алена Куцьіна.

Куцьіна дадала, што праца групы адвакатаў будзе ажыццяўляцца згодна з усімі нормамі міжнароднага права.

Адзін або некалькі падазраваных па справе збівання МН17 хочуць далучыцца да судовага працэсу і быць прадстаўленымі ў судзе нідэрландскай юрыдычнай фірмай.

Суд над падазраванымі ў збіванні самалёта «малайзійскіх авіяліній» рэйса MH-17 расцягнецца на 25 тыдняў.

Справу будуць разглядаць трое суддзяў Акруговага суда Гаагі. Пасяджэнне будуць трансляваць у жывым эфіры.

Раней аб'яднаная следчая група (JIT) назвала імёны першых чатырох падазраваных у датычнасці да збівання самалёта. Гэта Сяргей Дубінскі (пазыўны «Хмурны»), Ігар Гіркін (пазыўны «Стралок»), Алег Пулатаў (пазыўны «Гюрза»), Леанід Харчанка (пазыўны «Крот»). Ім прад'яўленыя абвінавачванні ў забойстве.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930