Знайсці
03.02.2020 / 16:1038РусŁacБел

Кампосцеры ў мінскіх аўтобусах будуць блакавацца праз 15 секунд пасля таго, як зачыняцца дзверы

Сістэму аплаты ў аўтобусах Мінска будуць блакаваць, як толькі транспартны сродак ад'едзе ад прыпынку. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў «Мінсктрансе».

У некаторых аўтобусах у Мінску ўжо гучыць новая абвестка — пра тое, што аплату праезду трэба рабіць да пачатку руху транспарту. А падчас руху сістэма блакуецца і аплаціць праезд ужо немагчыма.

У «Мінсктрансе» інфармацыю пацвердзілі: абвесткі ўжо пусцілі ў аўтобусах, але навінку яшчэ не ўвялі.

— У правілах перавозкі пасажыраў аўтобусамі напісана, што трэба аплачваць праезд да пачатку паездкі, — адзначыў намеснік гендырэктара «Мінсктрансу» Віктар Тозік. — Так, і сістэма будзе блакавацца, каб пасажыры не стаялі каля дзвярэй і не чакалі, калі ўбачаць кантралёра на найбліжэйшым прыпынку, каб хуценька пракампасціраваць талон.

Усё накіравана на тое, каб людзей прымусіць плаціць, каб ніхто не ездзіў зайцам.

Прадстаўнік «Мінсктранса» лічыць, што ніякай мітусні каля ўваходу не будзе, бо валідатараў у салоне аўтобусаў «дастаткова».

— У нас гэтыя валідатары вісяць на ўсіх дзвярах па два — што перашкаджае аплаціць? Працаваць будзе так: кіроўца глядзіць у люстэрка, націскае кнопку, і дзверы зачыняюцца, аўтобус пачынае ехаць. Пасля пачатку руху, секунд за 15, сістэма будзе блакавацца.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930