Знайсці
03.02.2020 / 14:40РусŁacБел

Банк Дабрабыт назвалі брэндам года за беларускамоўны рэбрэндынг

Банк Дабрабыт атрымаў статус «Брэнда года» за правядзенне рэбрэндынгу ў пачатку мінулага года. Фінансавая ўстанова першай сярод банкаў краіны перайшла на беларускамоўную назву і стала выкарыстоўваць родную мову ў афармленні аддзяленняў і камунікацыі.

Банк Дабрабыт атрымаў прэмію «Брэнд года 2019» у прафесійнай намінацыі. Журы конкурсу высока ацаніла праведзены рэбрэндынг. Акрамя таго, фінансавы інстытут атрымаў узнагароду ў катэгорыі «Банкі і фінансавыя паслугі».

Да рэбрэндынгу фінансавая ўстанова каля 20 гадоў працавала пад назвай Масква-Мінск. Напачатку 2019 года банк абвясціў пра змену назвы і новае пазіцыянаванне. Новы брэнд звернуты да нацыянальнай тэматыкі. Лагатып адсылае да беларускай сімволікі, а слова «дабрабыт» азначае багацце, матэрыяльны дастатак і забяспечанасць.

Банк Дабрабыт — адзін з самых паспяховых фінансавых інстытутаў у Беларусі. Асноўным акцыянерам выступае Нацыянальны банк (99,75% акцый), а астатні пакет застаецца за Парытэтбанкам. Дабрабыт пастаянна паказвае прыбытак. Сярод ключавых кірункаў — абслугоўванне малога і сярэдняга бізнесу, валютна-абменныя аперацыі, факторынг.

Прэмія «Брэнд года» праходзіць ужо 19 гадоў. Пераможцаў і прызёраў штогод вызначаюць у больш як 150 катэгорыях у прафесійнай, спажывецкай і сацыяльнай намінацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930