Знайсці
03.02.2020 / 13:4118РусŁacБел

Крэмль назваў малаімаверным «звышблізкае збліжэнне» Беларусі і ЗША

У Крамлі лічаць развіццё адносін Беларусі і ЗША іх суверэнным правам, аднак іх «звышблізкае збліжэнне» малаімаверна, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ria.ru

«Па сутнасці, там наўрад ці можна казаць пра звышблізкае збліжэнне. Але ў дадзеным выпадку мы не можам каментаваць і не жадаем каментаваць кантакты нашых партнёраў з трэцімі краінамі. Гэта абсалютна суверэннае права і рэалізацыя іх суверэнных адносін», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне, ці не баяцца ў Масквеі заяў і звышблізкага збліжэння на сустрэчы прадстаўнікоў ЗША і Беларусі.

Дзяжсакратар ЗША Майк Пампеа 1 лютага быў з візітам у Мінску.

Падчас сустрэчы з Лукашэнкам ён адзначыў, што спадзяецца, што ЗША і Беларусь змогуць далей развіваць адносіны, каб Беларусь мела суверэнітэт і незалежнасць. «Я так разумею, гэта тое, чаго вы хочаце», — падкрэсліў ён.

Дзяржсакратар адзначыў, што вывучыў некалькі справаздач па гэтым пытанні і ведае аб доўгай гісторыі беларуска-расійскіх адносін. «Але мы не гаворым пра выбар паміж намі і імі. Мы гаворым аб дыпламатычных адносінах», — падкрэсліў дзяржсакратар.

Таксама Пампеа заявіў, што ЗША змогуць на 100% забяспечыць Беларусь энерганосьбітамі, Мінск толькі павінен агучыць гэтую просьбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930