Знайсці
03.02.2020 / 12:59

Макей — міністру Лінкявічусу: Мы калісьці жылі ў адной краіне, у ВКЛ

Павялічыць

Фота МЗС Беларуcі

Беларусь і Літва імкнуцца жыць у добрасуседстве. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас сумеснай сустрэчы з літоўскім калегам Лінасам Лінкявічусам і прадстаўнікамі дыяспары ў Літоўскім цэнтры культуры ў Рымдзюнах Астравецкага раёна, піша sb.by.

«Я лічу, што візіт міністра замежных спраў сюды, у гэты куток, і наша сумесная сустрэча тут — гэта яскравы прыклад таго, што нашы краіны імкнуцца жыць у добрасуседстве. Вядома, бываюць і нейкія палітычныя рознагалоссі, але мы ўсе зацікаўлены ў тым, каб мы ўсе жылі ў міры і спакоі. Я хацеў бы запэўніць вас, што беларуская дзяржава будзе рабіць усё, каб і ў вас жыццё было прыгожым, утульным і каб наша краіна жыла ў міры з усімі суседзямі», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў сімвалічнасць сустрэчы менавіта тут, у Рымдзюнах. «Бо тут, у Рымдзюнах, у Гервятах, жыве больш за тысячу літоўцаў. А ўсяго ў Беларусі літоўская дыяспара налічвае больш за 5 тысяч чалавек. Мы калісьці жылі ў адной краіне і тут, на Гарадзеншчыне, захаваўся цэлы шэраг помнікаў», — адзначыў ён.

Так, прывёў прыклады Уладзімір Макей, Наваградак калісьці быў сталіцай Вялікага княства Літоўскага, у Лідзе вялікі князь Гедымін пабудаваў замак.

«Дзяржаўная палітыка Беларусі накіравана на тое, каб захаваць мір, спакой і стабільнасць у нашым грамадстве. І не дапусціць ніякіх міжканфесійных, міжнацыянальных канфліктаў», — заявіў Уладзімір Макей і адзначыў, што Астравецкі раён — яркі прыклад таго, як могуць жыць разам людзі розных нацыянальнасцяў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30