Знайсці
03.02.2020 / 08:401РусŁacБел

Чалавек, які напаў з нажом на мінакоў у Лондане, толькі выйшаў з турмы

Мужчына, які атакаваў мінакоў з нажом у Лондане, тыдзень таму вызваліўся з турмы, дзе адбываў тэрмін за злачынствы тэрарыстычнай скіраванасці, піша The Guardian.

Паводле выдання, імя нападніка — Судэш Аман. У 2018 годзе ён, 18-гадовы студэнт каледжа, быў асуджаны за распаўсюд тэрарыстычных матэрыялаў і збор інфармацыі для падрыхтоўкі да тэрактаў.

Аман адбыў толькі палову турэмнага тэрміну — тры гады.

Таксама адзначаецца, што да турмы Аман дзяліўся ў сямейным чаце ў WhatsApp часопісам «Аль-Каіды», адпраўляў сваёй дзяўчыне экстрэмісцкія відэа і заклікаў яе забіць сваіх бацькоў.

У нядзелю мужчына з нажом напаў на мінакоў у лонданскім раёне Стрэтэм. Пацярпелі трое: мужчына знаходзіцца ў цяжкім стане, у дзвюх жанчын лёгкія раненні. Як мяркуецца, адна з іх была параненая асколкамі шкла з-за стрэлаў паліцэйскіх. Злачынец забіты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера