Знайсці
03.02.2020 / 07:31РусŁacБел

Беларусь лідзіруе ў Еўропе па таннасці паліва, але не па даступнасці для насельніцтва

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання ria.ru. Падчас складання рэйтынгу былі выкарыстаныя звесткі статыстыкі краін Еўропы пра цэны на 95-ы бензін па стане на сярэдзіну студзеня 2020 года.

У абсалютных цэнах, без прывязкі да зарплаты, найбольш нізкія цэны на бензін у Казахстане. На другім месцы — Расія.

Трэцяе месца сярод еўрапейскіх краінаў займае Беларусь, чацвёртае месца — Украіна.

Самы дарагі бензін у Нідэрландах. Там высокія падаткі на паліва.

Рэйтынг даступнасці паліва (колькасці, якую можна купіць на сярэднюю зарплату) ачольвае Люксембург. Жыхары гэтага герцагства могуць набыць на свае сярэднія зарплаты каля 2,8 тысячы літраў бензіну. Цэны на паліва ў Люксембургу адносна невысокія, а заробкі адны з самых вялікіх у Еўропе.

Другое месца заняла Нарвегія з 2,2 тысячамі літраў. У першую пяцёрку таксама ўваходзяць Аўстрыя, Ірландыя і Вялікабрытанія. Жыхары гэтых краін могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі больш за 1,9 тысячы літраў 95-га.

Расія з 884 літрамі — на 17 месцы.

Апошняе, 32-е месца, па даступнасці бензіну для насельніцтва заняла Украіна (311 літраў). Беларусь займае 29-е месца (550 літраў). Аўтсайдэрамі таксама сталі Балгарыя, Латвія, Славакія і Літва.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера