Знайсці
02.02.2020 / 08:252РусŁacБел

Першая смерць ад новага каранавіруса зафіксаваная па-за межамі Кітая

Гаворка ідзе пра 44-гадовага мужчыну, які 1 лютага памёр на Філіпінах, паведамляе Філіпінскае аддзяленне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на сваёй старонцы ў твітары.

«44-гадовы мужчына быў другім пацверджаным чалавекам на Філіпінах з новым каранавірусам 2019-nCoV. Ён памёр 1 лютага 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Па стане на раніцу 2 лютага ў свеце зафіксавана 14 556 выпадкаў захворвання, памерлі 305 чалавек. Прычым за апошнія суткі ў Кітаі памерлі 45 чалавек (усе ў правінцыі Хубэй, што стала ачагом успышкі). Усяго ў Кітаі захварэлі 14 381 чалавек.

У Еўропе выпадкі зафіксаваныя ў Фінляндыі, Швецыі, Францыі, Італіі, Нямеччыне, Брытаніі. Прычым у Нямеччыне восем выпадкаў, у Францыі — 6. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930