Знайсці
01.02.2020 / 14:4917РусŁacБел

Макей: Мы віталі б больш актыўную ролю ЗША ў Беларусі

Беларускі бок вітаў бы больш актыўную ролю ЗША ў Беларусі. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на сумесным брыфінгу з амерыканскім калегам Майклам Пампеа пасля сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі, перадае БелТА.

«Мы віталі б больш актыўную ролю ЗША ў Беларусі, зыходзячы з той ролі і значэння, якія маюць ЗША на сусветнай арэне», — заявіў міністр.

Паводле яго слоў, у прыватнасці, Беларусь зацікаўлена ў больш актыўным прыходзе ў краіну амерыканскага бізнэсу і па шэрагу іншых напрамкаў.

Ён падкрэсліў, што перад бакамі стаіць вельмі шмат агульных выклікаў і пагроз, з якімі неабходна змагацца разам і якія магчыма перамагчы толькі сумеснымі намаганнямі.

«Мы лічым, што нават нягледзячы на ​​нейкія існуючыя рознагалоссі паміж нашымі краінамі, ёсць шэраг сфер, дзе мы маем агульны інтарэс і можам супрацоўнічаць больш эфектыўна», — дадаў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930