Знайсці
01.02.2020 / 13:1117РусŁacБел

Лукашэнка назваў дзве прычыны, чаму рады прыезду Пампеа

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа назваў дзве прычыны, чаму рады яго прыезду, перадае БелТА.

«Дазвольце вас прывітаць у Мінску. Я шчыра рады нашай сустрэчы. Прынамсі, з дзвюх прычын. Па-першае, вы адзін з архітэктараў сучаснай палітыкі ЗША. Так у нас прынята лічыць. Па-другое, вельмі добра, што вы пасля рознага роду непаразуменняў у адносінах паміж Беларуссю і ЗША, абсалютна беспадстаўных непаразуменняў мінулых уладаў, рызыкнулі прыехаць у Мінск і паглядзець на гэтую краіну: што тут за народ, што за людзі, што за дыктатура, якая тут дэмакратыя, шмат яе — мала і гэтак далей», — сказаў Лукашэнка.

«Вядома, на працягу аднаго дня вы не вывучыце ўсе пытанні. Але ў першым набліжэнні вы пазнаёміцеся з Беларуссю», — выказаў упэўненасць беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што Беларусь — гэта абсалютна міралюбная краіна з міралюбным народам: «На гэта нас натхняе не толькі менталітэт, але і тая гісторыя, якую беларускі народ перажыў. Асабліва ў час, дарэчы, нашай сумеснай барацьбы супраць фашызму. Кожны трэці беларус у гэтай вайне загінуў. Гэта кажа само за сябе. Уся краіна была пакрыта канцлагерамі, яўрэйскімі гета».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930