Знайсці
01.02.2020 / 08:2518РусŁacБел

Вялікабрытанія выйшла з Еўрасаюза

Вялікабрытанія афіцыйна перастала быць членам Еўрапейскага саюза. Brexit адбыўся 31 студзеня а 23:00 па Грынвічы. Ад 1 лютага і да канца 2020 года будзе дзейнічаць пераходны перыяд, а таму адразу ніякіх сур'ёзных змен не будзе.

Да канца снежня ў краіне працягне дзейнічаць большая частка законаў ЕС, у тым ліку аб свабодным перамяшчэнні людзей. Вялікабрытанія застанецца як у мытным саюзе ЕС, так і ў адзіным рынку, аднак не будзе прадстаўленая ў еўрапейскіх інстытутах. Да канца пераходнага перыяду бакі павінны будуць заключыць пагадненне аб свабодным гандлі.

Вялікабрытанія стала першай краінай, якая выйшла з блока з моманту яго заснавання. Цяпер ЕС налічвае 27 краін-членаў.

На Парламенцкай плошчы ў Лондане сабраліся тысячы прыхільнікаў Brexit для святкавання гэтай падзеі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера