Знайсці
01.02.2020 / 07:2419РусŁacБел

Былы генеральны пракурор Украіны западозрыў у замаху экс-віцэ-прэзідэнта ЗША

Былы генеральны пракурор Украіны Віктар Шокін заявіў пра два спыненні сэрца з-за атручэння ртуццю. Ён не выключае, што да гэтага датычны экс-віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Пра гэта Шокін паведаміў у эфіры канала 1+1.

Віктар Шокін.

«Паводле заключэння грэчаскай клінікі, дзе я знаходзіўся спачатку ў рэанімацыі, у мяне былі два спыненні сэрца. Для таго, каб мяне вярнуць з таго свету, ужылі электрашокеры для маёй рэанімацыі. Затым я знаходзіўся восем сутак у рэанімацыі, а потым мяне перавялі ў палату. Я не мог хадзіць, вучыўся там хадзіць нанова».

Па словах Шокіна, здарылася ўсё гэта ў Грэцыі 10 верасня мінулага года, дзе ён знаходзіўся па сваіх справах. Ён распавёў, што страціў прытомнасць, калі выйшаў з машыны. Дзякуючы таму, што побач была бальніца, яго ўдалося выратаваць.

Пасля гэтага былы кіраўнік пракуратуры паехаў у Вену, каб працягнуць лячэнне. Пасля ўсіх абследаванняў медык паведаміў Шокіну пра наяўнасць іртуці ў яго арганізме.

Як іртуць трапіла ў арганізм Шокіна, пакуль што невядома.

Шокін мяркуе, што Джо Байдэн можа быць датычны да яго атручвання. «Безумоўна, адна з версій, але гэтая версія патрабуе даследавання, але ёсць магчымасць датычнасці Байдэна нейкім чынам да гэтых пытанняў».

Нагадаем, Віктар Шокін быў звольнены з пасады генеральнага пракурора Украіны ў красавіку 2016 года пасля перамоў віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з тагачасным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Шокін лічыць, што гэта адбылося па асабістай просьбе Байдэна з-за «справы Burisma», фігурантам якой быў Байдэн-малодшы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930