Знайсці
01.02.2020 / 06:554РусŁacБел

Адміністрацыя Трампа абмяжоўвае ўезд у ЗША грамадзянам шасці краін. Беларусі ў спісе няма

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША абвясціла аб увядзенні іміграцыйных абмежаванняў для грамадзян шасці краін, піша The Wall Street Journal. Новыя іміграцыйныя правілы закрануць грамадзян Нігерыі, М'янмы, Эрытрэі, Кыргызстана, Судана і Танзаніі.

Грамадзяне Нігерыі, Эрытрэі, М'янмы і Кыргызстана не змогуць падаваць дакументы на атрыманне іміграцыйных віз.

Грамадзяне Судана і Танзаніі будуць пазбаўлены магчымасці ўдзельнічаць у латарэі Green Card, праз якую штогод разыгрываюць 50 тысяч іміграцыйных віз.

Новыя абмежаванні ўступяць у сілу 21 лютага і будуць распаўсюджвацца толькі на новых атрымальнікаў віз. Імігранты, якія атрымалі візы раней, змогуць заехаць у ЗША.

Нагадаем, раней амерыканскя СМІ паведамлялі, што ў спіс краін, грамадзянам якіх могуць абмежаваць уезд у ЗША, можа трапіць Беларусь.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера