Знайсці
06.02.2020 / 08:441РусŁacБел

«Акадэмкніга» запрашае: 7 лютага — прэзентацыя выданняў пра гісторыю беларускай кухні і сустрэча з шэф-кухарам

Прэзентацыя кнігі Алены Мікульчык «Смак беларускай кухні» і набора паштовак «Кухня эпохи Наполеона» пачнецца 7 лютага а 13.00 на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі, XXVІI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу (пр. Пераможцаў, 14).

«Смак беларускай кухні»

Кожны чытач зможа прыгатаваць на звычайнай кухні стравы з гэтай кнігі, а таксама даведацца шмат новага з кулінарнага жыцця нашых продкаў. Вы зможаце пакаштаваць саму гісторыю на смак!

Алена Мікульчык — шэф-кухар, эксперт беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі.

 

«Кухня эпохи Наполеона»

Рэцэпты 15 гістарычных страў канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Cтравы адаптаваныя і падабраныя так, каб вы змаглі знайсці інгрэдыенты ў найбліжэйшай краме і паўтарыць рэцэпты на звычайнай кухні.

Што падавалі да стала Напалеона і Аляксандра I, чым цешылі сябе беларускія магнаты, што елі простыя людзі — усё гэта вы даведаецеся з паштовак.

Падчас прэзентацыі вы зможаце задаць пытанні аўтару, атрымаць у яго аўтограф.

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930