Знайсці
29.01.2020 / 19:0811РусŁacБел

Чэшскія праграмісты бясплатна зрабілі сайт, на які міністр хацеў выдаткаваць 16 мільёнаў еўра

У Чэхіі праграмісты бясплатна і за адны выхадныя зрабілі сэрвіс па продажы электронных дазволаў для праезду па платных хуткасных дарогах, піша Novinky.cz.

Распрацоўку і падтрымку сайта і праграм для iOS і Android у мясцовым міністэрстве транспарту ацанілі амаль у 16 ​​мільёнаў еўра. Чатырохгадовы кантракт на распрацоўку сэрвісу заключылі з кампаніяй Asseco Central Europe без адкрытага конкурсу. Чэшскі міністр транспарту Уладзімір Крэмлік патлумачыў гэта жаданнем зрабіць сэрвіс хутчэй.

Мясцовых праграмістаў абурыла марнатраўства міністра. Уладальнік кампаніі Actum Digital Томаш Вандрачак заявіў, што такую ​​працу можна зрабіць за некалькі дзён.

Хакатон правялі на выхадных у офісе Actum Digital. Да яго далучыліся 60 чалавек, а заяўкі падавалі 300.

Вечарам нядзелі, 26 студзеня, праграмісты прадставілі сэрвіс fairznamka.cz, які адпавядаў большасці крытэрыяў, заяўленых міністэрствам. Пакуль што сайт працуе ў тэставым рэжыме.

Па словах Вандрачака, сістэму перададуць дзяржаве бясплатна ў найбліжэйшыя тыдні.

Пасля гэтай гісторыі міністру транспарту Уладзіміру Крэмліку прыйшлося сысці ў адстаўку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930