Знайсці
29.01.2020 / 15:424РусŁacБел

Забілі і выкінулі ў раку — у Мар'інай Горцы шукаюць цела мужчыны ФОТА

Увечары 24 студзеня ў міліцыю прыйшоў жыхар Мар’інай Горкі. Мужчына распавёў, што знік яго 31-гадовы сын.

Па горадзе адразу ж пачалі распаўсюджвацца разнастайныя чуткі. Тэлеграм-канал «Нехта» ўвогуле паведаміў, што адшукалі руку забітага, а яго цела забойца забетаніраваў ва ўласным склепе. Прычынай забойства нібыта стала рэўнасць.

29 студзеня Следчы камітэт распавёў, што цела мужчыны яшчэ не знайшлі. Але асноўная версія — забойства. Узнікла сварка, маладога чалавека моцна збілі, ад траўмаў ён памёр. Прычына сваркі пакуль не ўдакладняецца. Але труп не забетаніравалі ў склепе. Па дадзеных СК, цела забітага выкінулі ў раку, цяпер яго шукаюць.


Фота — Следчы камітэт

Заведзеная крымінальная справа, таксама затрымалі траіх падазраваных: 36-гадовую жанчыну, яе 33-гадовага сужыцеля і іх 23-гадовага знаёмага. Раследаванне працягваецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930