Знайсці
29.01.2020 / 15:054РусŁacБел

У Беларусі выпусцілі тварожныя сыркі для здаровага харчавання

У Беларусі пачалі выпускаць тварожныя сыркі «СуперКід» для дзяцей і дарослых. Іх рыхтуюць з тварагу і адмысловага віду тварожнага сыру з ваніллю і начынкамі: клубніцы з вяршкамі або згушчонкі.

Новыя сыркі створаны па ўсіх канонах здаровага харчавання — выключна з натуральных кампанентаў: абястлушчанага тварагу і тварожнага сыру, а ў якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваюцца клубніцы з вяршкамі і згушчанае малако.

Дэсерты выпускаюцца брыкетамі вагой па 100 грамаў і абгорнутыя ў зручныя флоўпакі. Тлустасць тварожнага сырка складае 9%. Тэрмін прыдатнасці такога сырка — 15 сутак.

«Навінка змяшчае параўнальна няшмат калорый, багатая на вітаміны, бялкі, кальцый і іншыя жыццёваважныя мікраэлементы. Сыркі спадабаюцца і дарослым — як прыемны і лёгкі перакус падчас абеду ці правільная альтэрнатыва багатым на простыя вугляводы дэсерты», — адзначаюць у кампаніі «Савушкаў прадукт».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера