Даслаць навіну
Знайсці
01.02.2020 / 12:01 17

Памятаеце «чароўнага трусіка»? Ён цяпер працуе дырыжорам і выступае на канцэртах у беларускай амбасадзе

Юра Дземідовіч стаў зоркай пасля ўдзелу ў дзіцячым Еўрабачанні. Яго песня «Чароўны трусік» імгненна разляцелася на мемы.

Цяпер хлопцу 23 гады. Ён вучыцца на сімфанічнага дырыжора ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Чайкоўскага і займаецца акадэмічным вакалам. Кажа, што паступаў па агульным конкурсе.

Павялічыць

Пры гэтым у чацвёртакурсніка шмат працы.

«На 90% яна звязана з вакалам. Выступаю шмат у беларускай амбасадзе, на ўсякіх урадавых канцэртах у Маскве. Нядаўна быў на карпаратыве генштаба АДКБ. У асноўным выконваю акадэмічную музыку.

«Чароўнага трусіка» просяць спець (смяецца). Але я не выконваю. Не таму што прынцыпы, проста гэта песня сваё аджыла, яна для дзіцячага ўзросту».

Хлопец анансуе, што вось-вось выпусціць свае першыя тры поп-трэкі, словы і музыку да якіх напісаў сам.

Таксама Юра працуе дырыжорам у аркестрах кансерваторыі. Плюс запрашаюць выступаць розныя маскоўскія аркестры.

Павялічыць

«Я ж не першы год у Маскве. За гэты час выступаў на конкурсах, канцэртах, і гэтак сама сабой праца знаходзіцца, — тлумачыць студэнт, адкуль у яго столькі замоў. — Ці дапамагае слава Еўрабачання? Я гэта вельмі ўмела хаваю (смяецца). Нешта ўнутры не дазваляе гэтым казыраць.

Я ўжо зусім іншы чалавек, і мне прыемна, калі ацэньваюць маю сённяшнюю працу, а не тое што: о, «трусік», трэба яго паклікаць.

Але, канечне ж, без гэтага не абыходзіцца. Многія пазнаюць. Неяк быў канцэрт у Вялікай зале маскоўскай кансерваторыі, і на генеральнай рэпетыцыі з аркестрам прафесар такі кажа мне: «А вы, аказваецца, зорка». Калі друкавалі афішы, ён не ведаў, як пішацца маё прозвішча, і загугліў — там адразу «трусіка» выдала. А пасля канцэрта прафесар прадставіў мяне як выбітнага артыста беларускай эстрады».

Ці вернецца пасля акадэміі на беларускую сцэну, Юра пакуль не ведае. Кажа, у прыярытэце Масква, бо тут ужо ёсць глеба для далейшага развіцця. У Беларусі ён зараз з’яўляецца рэдка, толькі каб пабачыць сяброў і бацькоў.

У вольны час хлопец займаецца спортам.

Павялічыць

«Абажаю футбол. Я прыхільнік «Барселоны». Калі ёсць час, гляджу матчы, чытаю агляды. Мы з хлопцамі-музыкантамі збіраемся разы два на месяц, арэндуем манеж і гуляем у футбол.

Трэнажорную залу стараюся наведваць. Але люблю і плаванне, і вялікі тэніс. Улетку, калі прыязджаю у Мінск, заўсёды з сябрамі ходзім на корт».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

НЛ

3
Павал / адказаць
01.02.2020 / 21:54
меркаванне, жарты-жартамі, а дзе зараз Башметы розныя выступаюць?
14
гоблін / адказаць
02.02.2020 / 00:15
Не люблю Россию, как государство, и все эти имперские рускомирские дела, но касательно "маразма, который прёт фонтаном" гоблен так солидарен с Гражданином России. И ему так смешны эти пишущие клинописью недолатыши и прыщавые срули в КЗ, презренные нацозы (нарочито громко рыгает) и прочие городские сумасшедшие, если ваш гнев и осуждение вызывает парень, который просто пытается самореализоваться и найти дорогу в жизни, то вы просто сборище.. эээ (посмотрел на модера) ну хмм этим и ограничимсо - вы просто сборище
2
ЯНКА / адказаць
02.02.2020 / 02:31
★ Павал (21:54), я зь вялікім захапленьнем стаўлюся да многіх творцаў з зоркаю Давыда. Затое пэўныя постсавецкія яўрэі — заўважце, не з рыдлёўкай, а на сцэне — у мяне выклікаюць ванітоўную агіду. Гэта сам-памёт Іван Ургант, што сакоча нібы кулямёт; харыст Турэцкі, які мусіў у патрыятычным чадзе зьмяніць прозьвішча, калі Турэччына нанесла Расеі «ўдар ніжэй сьпіны»; і, вядома, узгаданы вамі да немагу брыдкі Юрый Абрамавіч Башмет... Дзе ён, што зь ім — а вам гэта «такі тГэба»? :) ★
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30