Знайсці
29.01.2020 / 07:511РусŁacБел

У Свяцку пад Гроднам гарэла капліца ХІХ стагоддзя

Паведамленне аб пажары ў капліцы Божай міласэрнасці ў вёсцы Свяцк Гродзенскага раёна паступіла 28 студзеня ў 16.55, паведамляе прэс-служба МНС Гродзеншчыны.

Агнём знішчаная мэбля, падлога, закураныя сцены і столь. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Фота: Вікіпедыя.

Капліца ў Свяцку — частка палацава-паркавага комплексу Валовічаў, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Яна была пабудаваная насупраць палаца Валовічаў у 1889 годзе. Належыць да Сапоцкінскай парафіі Сапоцкінскага дэканата.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031