Знайсці
29.01.2020 / 11:043РусŁacБел

Стала магчыма набываць крыптавалюту і лічбавыя актывы па-беларуску — на Currency.com

З’явілася беларускамоўная версія платформы для гандлю крыптавалютай і лічбавымі актывамі Currency.com. Гэта першая ў свеце беларускамоўная крыптабіржа.

Каб скарыстацца беларускамоўнай версіяй платформы, трэба зарэгістравацца ў сістэме, у якой будзе магчымасць абраць мову інтэфейсу. У найбліжэйшы час распрацоўшчыкі плануюць дадаць беларускую мову ў мабільны дадатак.

У чым яе адметнасць, акрамя мовы? Тут можна інвесціраваць як у біткоіны і крыптавалюты, гэтак і ў традыцыйныя рынкі — токен-акцыі розных кампаній (у тым ліку і беларускіх), аблігацыі, фондавыя індэксы, біржавыя тавары (напрыклад, нафту ці золата). Такая біржа 2.0, якая ўлічвае магчымасці сучасных тэхналогій.

Дарэчы, даход ад аперацый з крыптавалютамі і токенамі, згодна з беларускім заканадаўствам, да 2023 г. не абкладаецца падаходным падаткам. Цяпер платформа забяспечвае доступ больш чым да 1300 лічбавых актываў, але ў будучым іх колькасць вырасце да 10 тысяч.

Тут можна адсачыць курс самых папулярных крыптавалют, кошт акцый Tesla, Facebook, Amazon і EPAM. А таксама пачытаць апошнія фінансавыя навіны і аналітыку па тэме, азнаёміцца з раскладам эканамічных падзей і таргоў на найбліжэйшыя дні. Для навічкоў ёсць асобны раздзел, у якім тлумачацца правілы трэйдзінгу.

Біржа апрацоўвае да 50 мільёнаў аперацый у секунду. Яна прымае плацяжы з любога банка як у беларускіх рублях, так і ў далярах і еўра. Мінімальная сума дэпазіту, каб пачаць гуляць на рынку крыптавалют, — 0,002 біткоіна (каля $17).

Што да бяспекі, то ўся інфармацыя з чатаў, а таксама персанальныя даныя кліентаў шыфруюцца і абараняюцца. Грошы карыстальнікаў захоўваюцца на банкаўскім рахунку, які цалкам ізаляваны ад аперацыйнага рахунку сэрвісу.

Платформа мае мабільны дадатак, каб праводзіць аперацыі і адсочваць сітуацыю на таргах было зручна ў любы час. Ён даступны для Android i iOS.

Сэрвіс Currency.com заснавала аднайменная кампанія — рэзідэнт ПВТ. Акрамя офіса ў Мінску, у іх ёсць прадстаўніцтва ў Лондане і Гібралтары. Але платформа рэгулюецца ў Беларусі — уся справа ў тым, што ў нас ёсць адмысловая заканадаўчая база, адаптаваная пад крыптавалюты (славуты «лічбавы дэкрэт»).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930