Знайсці
13.03.2009 / 11:223РусŁacБел

Хто вы, Пятро Васючэнка?

2 караценькі пра кнігу Пятра Васючэнкі “Ад Тэксту да Хранатопа”

1.Белетрыстыка хіліцца ў бок эсэістыкі, а літаратуразнаўства ў сваю чаргу пачало дрэйф у бок белетрыстыкі. Пасля Генадзя Кісялёва, адкрывальніка імені аўтара «Тараса на Парнасе», навука пра літаратуру ператварылася ў гістарычны дэтэктыў. Пасля Георгія Коласа, аўтара грунтоўных даследзінаў «Карані міфаў» пра творчасць і жыццё Янкі Купалы, — у псіхалагічны трымценнік. Новая кніга «Ад Тэксту да хранатопа» - працяг завядзёнкі дэтэктыўнага літаратуразнаўства. Або літаратуразнаўчага дэтэктыву.

Хто вы, Пятро Васючэнка? Навукоўца, да(следчы)к, назіральнік, або ўсё ж літаратар, (су)удзельнік, што цягае ахвяры на алтар вышкталтанай і лютай багіні, Літаратуры?

2. Пятро Васючэнка выразае беларускіх класікаў са звыклага, кашуля ды кумач, адраджэнскага і савецкага атачэння ды змяшчае іх постаці ў сусветны кантэкст. І неяк так раней не думалася, што аўтар містэрыі «Лабірынты» Вацлаў Ластоўскі жыў у адзін час з аўтарам яшчэ аднаго ментальнага падарожжа Джэймсам Джойсам, жывіўся з ім адным культурным паветрам, а класік беларускай паэзіі Максім Багдановіч сябраваў ( прынамсі духоўна) з паэтамі-сімвалістамі, у дадатак пішучы пад змрочным уплывам «праклятага паэта» Поля Верлена.

Пятро Васючэнка. Ад тэксту да хранатопа. Мінск: «Галіяфы», 2009, 195с., 300 ас.

Лявон К.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера