Знайсці
27.01.2020 / 19:213РусŁacБел

Крыніцы: Па цукровай справе «зніклі» яшчэ два чалавекі

У «цукровай справе», у рамках якой затрымана начальства ўсіх чатырох беларускіх цукровых камбінатаў, ёсць і іншыя імёны. 

Затрыманні адбыліся на ўсіх чатырох цукраварнях Беларусі, але аперацыя гэтым не абмежавалася. Закранутыя яшчэ некалькі ўплывовых структур.

За апошнія дні знікла яшчэ і начальства Беларускай цукровай кампаніі, якая рэпрэзентуе інтарэсы ўсіх беларускіх цукровых камбінатаў на расійскім рынку. 

Гэтую кампанію ўзначальвае Дзмітрый Кірылаў. Са словаў маскоўскай сакратаркі, ён у камандзіроўцы. 

Таксама «знік» пляменнік затрыманага дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната Сяргей Крыштаповіч, які некалі ўзначальваў холдынг «Мясамалпрам». 

Чытайце: Крыніцы: Затрыманыя дырэктары ўсіх чатырох цукровых заводаў Беларусі

Нагадаем, што з рэйса Мінск — Мюнхен, які пасадзілі ў Гродне, знялі дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіла Крыштаповіча.

Міхаіл Крыштаповіч. Скрыншот.

Пасажыры самалёта казалі, што ў салоне нібыта агучвалася прозвішча «Руднік». Аднак, як выявілася, гаворка ішла пра Прудніка. Мікалай Пруднік — дырэктар Слуцкага цукрарафінаднага камбіната. 

Відавочцы распавялі журналістам SlutskGorod, што ў доме дырэктара завода ў суботу прайшоў ператрус. Мабільны тэлефон Прудніка сёння недаступны, на прадпрыемстве адказваюць: аб затрыманні кіраўніка нічога не вядома.

Падобная сітуацыя і з яшчэ адным цукровым заводам, у Жабінцы. «Віртуальны Брэст» паведаміў пра затрыманне яго дырэктара Віктара Міронава.

Блогер Нехта сцвярджае, што затрыманы і дырэктар чацвёртага, Скідзельскага камбіната. У прыёмнай прадпрыемства карэспандэнту «Нашай Нівы» паведамілі, што Дзмітрыя Ягорава на працы няма.

Дзмітрый Ягораў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930