Знайсці
27.01.2020 / 11:4927РусŁacБел

Пятра Садоўскага і Лявона Баршчэўскага пакаралі штрафамі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй

Былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета Пятра Садоўскага і Лявона Баршчэўскага суд Цэнтральнага раёна Мінска сёння аштрафаваў за ўдзел у акцыі ў супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй, у абарону незалежнасці Беларусі, піша Радыё Свабода.

Абодва палітыкі прыйшлі на паседжанне суда і даводзілі незаконнасць іх пераследу, але абодвух па выніках суда пакаралі штрафамі па 810 рублёў.

«Гэта была прафанацыя судовага працэсу, сведкі пайшлі на службовы падлог, непраўдзівыя сведчанні. Замест аператыўных здымкаў суд выкарыстаў анлайн-трансляцыі Радыё Свабода і Белсата. У судзе я працытаваў закон аб СМІ, даводзіў што гэтыя відэаматэрыялы не могуць разглядацца як доказы ў судзе, што яны ня маюць права без дазволу карыстацца імі, што не было даты і часу», — сказаў Лявон Баршчэўскі.

Суд над Пятром Садоўскім таксама прайшоў без уліку довадаў абвінавачанага, у такім самым абвінаваўчым ключы, паведаміў Баршчэўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера