Знайсці
26.01.2020 / 09:102РусŁacБел

У Верхнядзвінскім раёне маці з айчымам захацелі пазбавіцца ад сына. І прыдумалі гісторыю

У адной з вёсак Верхнядзвінскага раёна ў суседніх кватэрах пражывалі 63-гадовая жанчына са сваім сужыцелем і 27-гадовы сын жанчыны. Мужчына прыдумаў спосаб «пасадзіць» у турму сына жанчыны і прапанаваў яго сужыцельцы, паведамляе СК.

Раніцай 30 лістапада 2019 года ён патэлефанаваў у праваахоўныя органы і паведаміў, што з кватэры зніклі 80 рублёў. Мужчына заявіў, што ў крадзяжы ён падазрае сына сваёй сужыцелькі. У ходзе следства абвінавачваны даваў паказанні пра тое, што грошы ў яго з'явіліся пасля продажу збожжа аднавяскоўцы за 60 рублёў, а 20 рублёў засталіся ў яго з зарплаты.

Аднак было ўстаноўлена, што мужчына сапраўды прадаў зерне, але ў пачатку снежня 2019 года. Калі абвінавачаны даведаўся, што праваахоўнікі яго раскусілі, ён і яго сужыцелька ва ўсім прызналіся. З-за пастаянных канфліктаў з сынам жанчыны, яны вырашылі ад яго пазбавіцца, таму і прыдумалі такую гісторыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930