Даслаць навіну
Знайсці
25.01.2020 / 15:20 28

Аналітык назваў магчымыя крокі Мінска ў выпадку эскалацыі канфлікту з Расіяй

«Можаце назваць мяне наіўным, але гэта больш не торг», — мяркуе беларускі палітолаг Арцём Шрайбман.

«Учорашнія заявы Лукашэнкі ў Шклове былі самай канцэнтраванай і даволі рэзкай дэкларацыяй яго пазіцыі наконт канфлікту з РФ», — піша ў сябе ў тэлеграм-канале аналітык Арцём Шрайбман.

«Пазіцыя гэтая палягае на тым, што Масква ўжо шмат гадоў падманвае Мінск, «кінула па газе» і «паставіла ракам» па нафце, усё — каб паглынуць краіну, а яму наўзамен даць пасаду ў Расіі. Але не на таго напалі, ён не хоча быць апошнім прэзідэнтам краіны, ён і краіна гатовыя жыць бядней, але не пад бізуном, будзем адыходзіць ад расійскай манаполіі, нават калі прыйдзецца пераплачваць.

Можаце назваць мяне наіўным, але я думаю, што гэта больш не торг. Лукашэнка альбо прыняў, што як раней больш не будзе, альбо ўжо блізкі да гэтага прыняцця. На відэа яго выступу — абсалютная прырэчанасць», — мяркуе Шрайбман.

«А калі Масква працягне ціснуць, што далей?

Прыкладам, увядзе абмежаванні на беларускія прадукты, зойме жорсткую пазіцыю на перамовах па цане на газ, — пытаецца Шрайбман. — Па логіцы эскалацыі Мінск павінен будзе адказваць. Казыроў засталося няшмат. Я б падзяліў іх на дзве групы — цярпімыя і крайнія.

Цярпімыя — гэта тое, на што Мінск ужо ў розны час ішоў:

— сустрэчнае паласканне ў гразі расійскай улады на сваім ТБ;

— стварэнне праблем на мяжы, узмоцненыя праверкі, як Лукашэнка прызнаўся, яны ўжо рабілі ў мінулым;

— байкот інтэграцыйных самітаў, выкарыстанне свайго старшынства ў ЕАЭС і АДКБ для тарпедавання іх дзейнасці;

— выхад з перамоваў па паглыбленні інтэграцыі (дэ-факта яны ўжо на глыбокай паўзе);

— раптоўныя рамонты нафта-і газаправодаў.

Усё гэта як камар укусіў пры цяперашняй глыбіні звадак, Расія ад гэтага сваіх пазіцый не памяняе, а, хутчэй, наадварот, зробіць больш жорсткімі, — мяркуе Шрайбман. — У канфлікту сёння такая дынаміка і прынцыповасць, што мы можам, на ўсеагульны подзіў, праскочыць ўсе ранейшыя станцыі і апынуцца ў новай для гісторыі нашых адносін зоне эскалацыі.

Я пакуль не лічу гэты сцэнар самым імаверным (усё яшчэ спадзеючыся на халодны розум бакоў), але ўжо не выключаю яго. Мы прыйдзем туды, калі вір канфлікту зацягне ў сябе ўвесь комплекс адносін, увесь гандаль — як нафтай і газам, так і ўсім астатнім», — лічыць аналітык.

Беларускі палітолаг лічыць, што крайнімі крокамі могуць быць наступныя:

— прыпыненне сяброўства ў ЕАЭС,

(не ўсе ведаюць, але калі мы далучаліся да гэтага саюза, мы запісалі ў сваім законе аб ратыфікацыі пагаднення аб ЕАЭС заяву аб тым, што будзем выконваць свае абавязацельствы, толькі калі ўмовы гандлю нафтай і газам не будуць горшаць. А цяпер яны горшаюць.

Лукашэнка ўжо некалькі разоў намякаў на гэтую магчымасць сваімі «нахрана нам такі саюз».

Наступствы такога кроку — яшчэ больш вялікія праблемы з доступам на расійскі рынак, але хто ведае, наколькі вялікімі яны будуць да гэтага моманту.)

— Вывад расійскіх вайсковых аб'ектаў.

(У 2020 годзе мінае тэрмін арэнды двух ваенных аб'ектаў РФ у Ганцавічах і Вілейцы.

Наступствы — пачатак дэградацыі святой каровы адносін — вайсковага саюза. Расейская ўлада будзе рабіць высновы і ў адказ або ўзмоцніць ціск на Мінск да крайнасці, альбо выключыць Беларусь са спісу сваіх надзейных ваенных плацдармаў.

Апошняе ўжо пакрысе адбываецца — разгортванне вайсковых злучэнняў каля беларускай мяжы, але пасля выгнання ваенных аб'ектаў гэта набудзе новы размах. Нас пачнуць усімі сіламі выціскаць з сістэмы закупаў расійскага ВПК.)

— Адключэнне расійскіх каналаў.

— Закрыццё мяжы.

(Тут нагода ўжо ёсць, Масква ўзмацніла кантроль на мяжы яшчэ ў 2016—17 гадах.)

— Рэ-нацыяналізацыя «Белтрансгаза».

(Гэта, бадай, самая жорсткая з даступных мер. Рызыкі сцэнара мала чым абмежаваныя. Адцісканне расійскай уласнасці прывядзе да судовых пазоваў у міжнародны арбітраж, аднабаковага перагляду аб'ёмаў паставак газу і нафты ў Беларусь, перакідвання транзіту расійскіх вуглевадародаў на іншыя каналы, спынення любых адтэрміновак па крэдытах, зваротнай экспрапрыяцыі беларускай уласнасці ў Расіі.)

«Што з гэтага можа вытрымаць беларуская эканоміка і дзяржава? Думаю, што шмат што можа, але не ведаю напэўна. Не ведае і ўлада. Гэтая няясная ступень патэнцыйнай уразлівасці сёння і ёсць галоўная зарука таго, што па шляху максімальнай эскалацыі, прынамсі, Мінск не пойдзе. Хутчэй за ўсё», — асцярожна прагназуе Арцём Шрайбман.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Палкоўнiк Зэман. / адказаць
26.01.2020 / 10:25
Аб чым тут пiшуць - не разумею. Усе адказы на вашы пытаннi Шрайбману на паверхнi! Людзi за ўдзел у пiкетах за НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ атрымлiваюць драконавыя штрафы. Гэтым усё сказана.
5
шлёма / адказаць
26.01.2020 / 13:54
Аналитик назвал возможные меры ... Если он аналитик, почему не назвал последствия этих мер? Какой результат будет от этих мер?
0
Walkman / адказаць
27.01.2020 / 17:46
гоблін, баяра i пустырнiк доля гоблiнау з-за парэбрыка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31