Знайсці
25.01.2020 / 12:364РусŁacБел

Колькасць ахвяр каранавірусу вырасла да 41. Улады Кітая ўзмацняюць захады бяспекі

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння пнеўманіяй, выкліканай новым тыпам каранавірусу 2019-nCoV, у Кітаі дасягнула 1330, паведамляе БелТА са спаслыкай на інфармацыйны партал «Ван'і», які вядзе кругласутачны маніторынг сітуацыі распаўсюджвання вірусу.

Па стане на ранак 25 студзеня памёр 41 чалавек. Выпадкі захворвання дыягнаставаны ва ўсіх рэгіёнах Кітая, за выняткам Тыбета. У Пекіне такі дыягназ пацверджаны ў 36 чалавек. У агмяні распаўсюджвання інфекцыі — правінцыі Хубэй — 729 хворых.

Найвышэйшы ўзровень рэагавання абвешчаны ў Пекіне (насельніцтва каля 22 млн чалавек), Шанхаі (колькасць жыхароў перавышае 24 млн), а таксама ва ўсёй правінцыі Хубэй (насельніцтва парадку 59 млн), дзе знаходзіцца горад Ухань, у якім адбылася ўспышка пнеўманіі новага тыпу.

Улады Кітая 31 снежня 2019 года інфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) аб успышцы пнеўманіі невядомага тыпу ў Ухань. Узбуджальнік хваробы (каранавірус 2019-nCoV) быў ідэнтыфікаваны 7 студзеня. Ён таксама выяўлены ў Аўстраліі, В'етнаме, Малайзіі, Рэспубліцы Карэя, Сінгапуры, ЗША, Тайландзе, Францыі і Японіі. СААЗ прызнала ўспышку нацыянальнай надзвычайнай сітуацыяй для Кітая, але пакуль ўстрымалася ад абвяшчэння рэжыму міжнароднай надзвычайнай сітуацыі.

Улады Кітая паведамілі, што правінцыі Хубэй выдзеленыя 1,2 мільёна абарончых масак.

Тым часам кітайскія медыкі ідэнтыфікавалі і выставілі ў свабодны доступ генетычны код новага каранавірусу. Цяпер навукоўцы розных краін свету могуць працаваць над стварэннем вакцыны ад новай заразы, нават не маючы ў сваіх лабараторыях узору вірусу, паведамляе Ройтэрз. Імаверна, гэта значна паскорыць час распрацоўкі вакцыны.

Паводле Belta.by; фота Надзеі Бужан, NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера