Даслаць навіну
Знайсці
25.01.2020 / 11:58 1

У фінале чэмпіянату Еўропы па гандболе згуляюць харваты і іспанцы. Паўфіналы былі фантастычнымі ВІДЭА

Павялічыць выяву

Харваты перамаглі Нарвегію у меганапружаным матчы, у другім авертайме. Фота men2020.ehf-euro.com.

Гандбалісты Харватыі і Іспаніі прабіліся ў фінал чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Стакгольме, паведамляе карэспандэнт БелТА.

У першым паўфінальным паядынку харваты з велізарнай цяжкасцю толькі ў дадатковы час адолелі нарвежцаў з лікам 29:28.

Першы тайм харвацкія гандбалісты выйгралі з перавагай у два мячы — 12:10, а да заканчэння другой паловы скандынавы здолелі выраўнаваць становішча — 23:23.

Павялічыць выяву

Фота men2020.ehf-euro.com.

У першым авертайме супернікі не выявілі пераможцу — 26:26, а ў другой дадатковай пяціхвілінцы мацнейшымі аказаліся гульцы зборнай Харватыі, за 4 секунды да фінальнай сірэны Жэлька Муса закінуў пераможны мяч.

Павялічыць выяву

Фота men2020.ehf-euro.com.

У другім матчы за выхад у фінал дзейсныя чэмпіёны кантынента іспанцы перайгралі каманду Славеніі — 34:32 (20:15). Толькі ў пачатку гульні славенцы некалькі разоў выходзілі наперад, а потым гандбалісты Іспаніі цалкам завалодалі ініцыятывай і не дазволілі супернікам дагнаць сябе.

Такім чынам, 26 студзеня зборныя Харватыі і Іспаніі згуляюць у вырашальным двубоі за золата. Сёння каманды Нарвегіі і Славеніі правядуць матч за бронзу кантынентальнага першынства, а гандбалісты Германіі і Партугаліі паспрачаюцца за 5-е выніковае месца.

Два гады таму ў Харватыі золата еўрапейскага першынства заваявалі гандбалісты Іспаніі, якія перамаглі ў фінале каманду Швецыі (29:23), бронзавымі прызёрамі сталі французы, якія абыгралі датчан (32:29). Зборная Беларусі заняла 10-е выніковае месца, як і на цяперашнім турніры. Найлепшым вынікам беларускіх гандбалістаў на чэмпіянатах Еўропы застаецца 8-е месца, здабытае ў 1994 годзе ў Партугаліі.

NN.by

0
Эхо / адказаць
26.01.2020 / 10:35
Ну, что сказать..? Население Испании - 46 миллионов, Хорватии - 4. В Беларуси - 9. Про ВВП на душу населения, не буду. Для того, чтобы так ярко побеждать (и играть, как словенцы и норвежцы!) нужно что-то другое, чего в Беларуси (не у беларусов!!) нет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29