Знайсці
24.01.2020 / 22:196РусŁacБел

У Віцебску працягнулі штрафаваць за пратэст супраць інтэграцыі

24 студзеня ў Віцебску адбыліся два адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасьці Беларусі. Суд Чыгуначнага раёну на 675 рублёў аштрафаваў віцябляніна Аляксандра Якушкова, а Віцебскі раённы суд пакараў штрафам у памеры 810 рублёў Алену Янушкоўскую, паведамляе Віцебская вясна.

Актывістаў пакаралі паводле аднаго і таго ж адміністрацыйнага артыкулу — 23.34 ч.1 (Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў), але за ўдзел у розных акцыях.

Алену Янушкоўскую судзілі за ўдзел у менскай акцыі пратэсту 21 сьнежня. Справу разглядала судзьдзя Натальля Трацякова. Паводле пратаколу, Янушкоўская «21 сьнежня з мэтай публічнага выказваньня свайго меркаваньня ўзяла актыўны ўдзел у мітынгу супраць інтэграцыі Расіі і Беларусі».

Справа разглядалася без самой абвінавачанай, якая знаходзіцца зараз у лякарні.

Днём раней Алена Янушкоўская была аштрафаваная тым жа судом на 675 рублёў за ўдзел у менскай акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 20 сьнежня.

Справу актывіста партыі «Народная Грамада» Аляксандра Якушкова разглядала ў судзе Чыгуначнага раёну Віцбску судзьдзя Ала Бардзюкова. Пратакол на актывіста склалі за ўдзел у віцебскай акцыі ў падтрымку незалежнасьці, якая прайшла 29 сьнежня на плошчы Перамогі.

Справа таксама разглядалася без абвінавачанага — Якушкоў на паседжаньне не зьявіўся. Судзьдзя прызнала яго вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і пакарала штрафам у памеры 675 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера