Знайсці
24.01.2020 / 17:5619РусŁacБел

Лукашэнка ў Шклове: Імпартнай табурэткі ў краіне быць не павінна

У працы з замежнымі партнёрамі вытворцы абавязаны абараняць інтарэсы Беларусі. Такое патрабаванне сёння агучыў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы з рабочай паездкай Шклоўскі раён, паведамляе СТБ.

«Ты павінен маніторыць унутраны рынак жалезабетонна. Калі ты вырабляеш табурэтку, імпартнай табурэткі ў краіне быць не павінна! Разумееш? Калі ты канапу, ложак вырабляеш, калі ты кухонную мэблю вырабляеш, імпарту быць не павінна!

Так ва ўсіх краінах. Я ж прыводзіў прыклад: Кітай і Амерыка па гэтай прычыне вайну гандлёвую задумалі. Не могуць дамовіцца, толькі першы этап прайшлі. І тое, як прайшлі-не прайшлі, незразумела. Імпартазамяшчэнне пытанне №1. Навошта мы завозім па імпарце? Навошта мы плацім грошы і даем працу людзям іншым, калі нам трэба тут знайсці гэтыя грошы?» — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930