Даслаць навіну
Знайсці
24.01.2020 / 17:18 10

МАЗ паказаў новы аўтобус для аэрапортаў ФОТЫ

Мінскі аўтазавод выпусціў перонны аўтобус новага пакалення — МАЗ 271. Шатл прадставілі ў аэрапорце Барыспаль.

Павялічыць

Новы шатл атрымаўся велізарным: даўжыня — 14,48 метра, шырыня — 3,19, а вышыня — 3,25. У салоне можа ўмясціцца да 112 чалавек. Унутр можна трапіць праз двухстворкавыя дзверы — па тры з кожнага боку. Пры пасадцы спрацоўвае сістэма кнілінга, і падлога нахіляецца. Для людзей у інваліднай калясцы прадугледжаны трап.

Павялічыць

Выхлапная труба выведзена на абодва бакі аўтобуса, але пры адкрыцці дзвярэй труба з гэтага боку блакуецца. Тым самым выхлапныя газы выходзяць праз трубу з процілеглага боку, што дазваляе пасажырам дыхаць чыстым паветрам.

Сядзенняў для пасажыраў усяго восем. Пры жаданні на заводзе могуць паставіць дадатковыя рады, хоць цяпер аэрапорты схіляюцца да стаячых месцаў. У салоне шмат святла за кошт вялікіх вокнаў, а ўвечары ўключаецца святлодыёдная падсветка.

Павялічыць

Павялічыць

Навінку паказалі ў аэрапорце Барыспаль. У найбліжэйшыя паўгода сюды паставяць яшчэ пяць аўтобусаў МАЗ 271.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Алесь Тыбульскi / адказаць
29.01.2020 / 23:23
Матёрый, калі самалёты будуць лётаць на электрычнасці, тады будзе сэнс і электробусы ў аэрапорце заводзіць.
0
Баршчэўскі / адказаць
30.01.2020 / 01:05
шлёма,

без ўтодзённай хлусьні вы - як без паветра!
Сёньня ва Украіне розныя тыпы аўтобусаў выпускае енкалькі прадпрыемстваў.
Можаце зазірнуцьу Вікіпэдыю:
Автобуси БАЗ‎ (9 С)
► Автобуси Богдан‎ (25 С)
► Автобуси ГалАЗ‎ (3 С)
► Автобуси Еталон‎ (11 С)
► Автобуси ЗАЗ‎ (4 С)
► Автобуси ЛАЗ‎ (24 С)
► Автобуси МТК‎ (5 С)
► Автобуси Стрий-Авто‎ (4 С)
► Автобуси ТУР‎ (4 С)
► Автобуси ХАЗ‎ (3 С)
► Автобуси ЧАЗ‎ (2 С)
► Автобуси ЧРЗ‎ (8 С)
► Автобуси Ataman‎ (4 С)
0
M.O. / адказаць
30.01.2020 / 01:31
добра. толькі што ў вас за пластык такі смярдзючы ў апошніх бусах? і яшчэ падлога слізкая.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30