Знайсці
24.01.2020 / 16:291РусŁacБел

У Гродне актывісты ў судзе заклеілі сабе рот і праспявалі гімн БНР

24 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе адбылося апошняе судовае паседжанне па скаргам актывістаў на рашэнні судоў раёнаў горада. Рашэнне суда Ленінскага раёна Гродна абскарджваў Сяргей Верамеенка, якому прысудзілі штраф у 10 базавых велічынь за акцыю за незалежнасць Беларусі, піша Hrodna.life.

Напачатку Сяргей папрасіў дазволу весці прамую відэатрансляцыю. Суддзя Мікалай Рачынскі яе забараніў. Тады Сяргей заявіў адвод суддзі. Мікалай Рачынскі не задаволіў адвод.

Падчас перапынку актывісты Мікалай Салянік і Валерый Куляеў, якія прыйшлі падтрымаць Верамеенку, у знак пратэсту заклеілі сабе раты скотчам.

Суддзя зачытаў скаргу. Як і іншых актывістаў, Сяргея асудзілі па арт.23.34 КоАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яго вінавацілі ў тым, што 15 снежня ён знаходзіўся на акцыі за незалежнасць Беларусі і публічна выказваў свае адносіны да інтэграцыі Беларусі і Расіі.

Сяргей настойваў, што дзейнічаў у межах арт.57 Канстытуцыі, і бараніць незалежнасць краіны — яго святы абавязак. У выніку суддзя пакінуў рашэнне суда Ленінскага раёна без зменаў. Падчас абвяшчэння выніку актывісты пачалі спяваць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і выгукнулі «Жыве Беларусь!».

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргі пяцёх актывістаў, якіх асудзілі за акцыю супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі: Ежы Грыгенчы, Уладзіміра Арцымана, Мікалая Саляніка, Вадзіма Саранчукова і Сяргея Верамеенкі. Яны будуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека. Таксама актывісты плануюць напісаць заявы ў следчы камітэт і пракуратуру, каб яны праверылі працу суддзяў.

Фота: facebook.com/s.n.veremeenko.

Алена Кавальчук, Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930