Знайсці
24.01.2020 / 14:462РусŁacБел

У мінчанкі, якая вярнулася з Кітая, грып В. Падазрэнні на новы вірус не пацвердзіліся

У мінчанкі, якая нядаўна вярнулася з Кітая і трапіла ў Мінскую гарадскую інфекцыйную бальніцу, пацвердзілі грып групы В, распавёў на брыфінгу доктар медыцынскіх навук Ігар Карпаў, загадчыцы кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ. Падазрэнне на пнеўманію, выкліканую каранавірусам, не пацвердзіліся, піша Tut.by.

Па словах Ігара Карпава, пацыентка была дастаўлена ў стацыянар у дзень захворвання. Яна адчула болі ў цягліцах, кашаль, павышэнне тэмпературы.

- Такія пацыенты павінны быць шпіталізаваныя. На наступны дзень я яе кансультаваў, — працягвае Ігар Карпаў. — Першае, што мы выключалі, — гэта пнеўманію. Дык вось: пнеўманіі ў яе няма.

Лабараторныя даследаванні паказалі, што дзяўчына захварэла на грып групы В. Увечары 23 студзеня дактары атрымалі канчатковае пацверджанне дыягназу.

— Зараз пацыентка атрымлівае супрацьвірусны прэпарат, праходзіць лячэнне. У яе стабільны стан.

Нагадаем, 20-гадовая Ганна Ільніцкая вярнулася ў Мінск з Кітая 20 студзеня, яе забралі ў бальніцу з высокай тэмпературай і сімптомамі ВРВІ.

У нашай краіне ўзмацнілі прафілактычныя мерапрыемствы, каб не дапусціць распаўсюджвання выяўленага ў Кітаі каранавіруса. Пасажыраў, якія ляцяць з краін, дзе выяўлены вірус, правяраюць у тым ліку з прымяненнем цеплавізійнага абсталявання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930