Знайсці
24.01.2020 / 14:275РусŁacБел

МУС: Амаль ва ўсіх школах ужо ёсць відэаназіранне. З цягам часу могуць з'явяцца і ахоўнікі

У канцы мінулага года супрацоўнікі тэрытарыяльных АУС абследавалі больш за 2,8 тысяч школ і гімназій, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыі. Яны праверылі, наколькі гарантуецца бяспека дзяцей. Вынікі паведамляе ведамаснае выданне МУС «На страже», піша Tut.by.

«У ліку частых недахопаў — адсутнасць запорна-перагаворных прылад на ўваходах (выхадах). Пакуль імі абсталявана невялікая частка школ, але сумесная праца з прадстаўнікамі сферы адукацыі ў гэтым кірунку працягваецца», - распавёў Сяргей Янкоўскі.

Што тычыцца сістэм відэаназірання і ручных сістэм трывожнай сігналізацыі, то гэтая задача вырашаецца «ўдарнымі тэмпамі», піша выданне.

У Мінскай вобласці толькі ў 4 з 512 школ няма відэаназірання, а ў Брэсцкай - няма ў 6 школах з 510. У астатніх абласцях камерамі аснашчаны ўсе школы і гімназіі.

Як адзначылі ў МУС, яны разам з Міністэрствам адукацыі працягнуць абсталёўваць школы сістэмамі відэаназірання, электроннымі сістэмамі кантролю і кіравання доступам старонніх (турнікеты, дамафоны), трывожнымі кнопкамі, а таксама стацыянарнымі і партатыўнымі металадэтэктарамі.

Больш за тое, не выключаецца «магчымасць паэтапнага пераходу на ахову ўстаноў адукацыі сіламі супрацоўнікаў Дэпартамента аховы».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера