Даслаць навіну
Знайсці
24.01.2020 / 14:04 19

Шрайбман: Калі правесці справядлівыя выбары, у апазіцыі былі б 40% у парламенце і большасць у Мінгарсавеце

Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман у інтэрв'ю сайту «Интересные люди» паразважаў пра тое, як магла б выглядаць ідэальная Беларусь, калі б у ёй былі свабодныя выбары, і якія палітычныя сілы былі б сярод лідараў.

Павялічыць

Шрайбман адзначае, што пры аўтарытарным рэжыме патэнцыйнае поле кандыдатаў зачышчана яшчэ на падыходах.

«Мы не ведаем тых людзей, якія былі б здольныя ў іншай сітуацыі вылучыцца ў палітыку: буйныя бізнэсмены, талковыя блогеры-актывісты, чыноўнікі, банкіры, юрысты», — кажа аглядальнік.

Ён лічыць, што сёння сярод беларускага топавага бізнэсу ёсць людзі, якія маюць каляпалітычныя амбіцыі і ўяўленні аб тым, як павінна развівацца краіна: Віктар Пракапеня, Віктар Бабарыка, магчыма Алег Хусаенаў.

Шрайбман лічыць, што ёсць людзі ва ўладзе, якія ў іншай сістэме пры іншых уводных хутчэй за ўсё паспрабавалі б сябе ў палітыцы. У якасці прыкладу ён прыводзіць Шуневіча.

Таксама больш актыўна праяўлялі б сябе сённяшнія апазіцыянеры.

«Мы прывыклі лічыць, што наша апазіцыя — слабая, палітычна вылегчаная сіла. Нават не сіла — слабасць. Але ў адрозненне ад кандыдатаў улады, апазіцыянеры за гэтыя 25 гадоў хоць неяк займаліся палітычнай дзейнасцю. Калі правесці справядлівыя выбары ў Мінскі гарсавет, упэўнены, што большасць месцаў былі б у апазіцыянераў. Гэтыя людзі маглі б мець у парламенце 40% галасоў. Многія апытанні паказваюць, што за апошнія 5-6 гадоў беларусы сталі больш прарыначнымі, меншымі патэрналістамі, менш хочуць удзелу дзяржавы ў рэгуляванні ўсяго, больш разлічваюць на сябе. Гэта значыць, што вырасла электаральная база», — кажа Шрайбман.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Aleh / адказаць
26.01.2020 / 07:38
Надо 50%+1 человек.
2
Ляксандра / адказаць
26.01.2020 / 22:27
Баршчэўскі,Сп.Баршчэўскі.Я добра ведаю,што такое пратэстнае галасаваньне.Дзякуючы якому,дарэчы,такія неблагія вынікі паказвалі кандыдаты ад БНФ,"грамад","зялёных" і іншых сацыял-дэмакратаў у самым канцы 80-х і на пачатку 90-х.Але гэты "феномен" кароткачасовы.Сёньня масы ўзносяць дружна,а заўтра так жа дружна скідваюць.Гэта вы і па сабе можаце бачыць.А не толькі па таварышах і знаёмых па "барацьбе".І я,у адрозьненьне ад вас, не думаю,што сёньня ў грамадстве склалася сітуацыя,паўтараючая тыя часы,пра якія я вышэй казаў.Калі "нізы" не могуць,а "вярхі" не хочуць.Людзі могуць бухцець,крытыкаваць,скардзіцца,а як прыйдзе час рабіць выбар,то паступяць памяркоўна.Альбо не пойдуць выбіраць,альбо выберуць ужо лепш больш знаёмае,чым новае,якога не ведаюць.А што народ уладу не вельмі шануе,дык гэта не адкрыццё.Гэта спакон веку.І пры царах,і пры саветах,і пры дэмакратах.Толькі ўлада гэтая сёняшняя навучылася,калі патрэбна,правільна працаваць са сваім народам.Ды яшчэ добра вывучыла прароцкія словы У.І.Леніна:"Лишь та власть чего-либо стоит,которая умеет защищаться".
0
Баршчэўскі / адказаць
27.01.2020 / 00:40
Ляксандра,

вось-вось, і я пра тое. У нас у 1990-91 гадах не было ні  быццам бы шанцаў, ні рэальных грошай, каб паўнавартасна ўдзельнічаць у выбарах. А людзі, як убачылі ў маім плякаце, што я "беспартыйны", галасавалі за мяне - абы не галасаваць за КПСС! 
Я пра свае вынікі ўдзелу ў двух выбарах напісаў - цяпер пахваліцеся вы пра свае вынікі - калі такія ёсьць. Калі такіх няма - значыць, і аргумэнты вашы нічога ня вартыя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30