Даслаць навіну
Знайсці
24.01.2020 / 13:54 16

Лукашэнка расказаў пра альтэрнатыўныя пастаўкі нафты: гатовы купляць у ЗША, Саудаўскай Аравіі і ў Эміратах

Павялічыць

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб відах на альтэрнатыўныя пастаўкі нафты ў Беларусь, акрамя закупак у Расіі. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове, піша БелТА.

«Вы ж бачыце, што кожны год перад новым годам нам даводзіцца стаяць на каленях і вымольваць гэтыя нафтапрадукты», — адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў размове з Уладзімірам Пуціным зусім не блефаваў і абмаляваў карціну, як Беларусь будзе дзейнічаць, калі расійскі бок не зменіць сваю пазіцыю.

Адзін з маршрутаў альтэрнатыўнай пастаўкі — праз парты на Балтыцы, і такім чынам ужо закуплена і пастаўляецца партыя нарвежскай нафты. Яшчэ адзін балтыйскі маршрут — з Гданьска па адной з нітак нафтаправода «Дружба», які для гэтага неабходна будзе запусціць у рэверсным рэжыме.

«Я Пуціну проста сказаў: на першым этапе, калі мы з палякамі дамовімся, будзем рэверсам пастаўляць па адной з трох труб», — сказаў ён.

Трэці кірунак, працягнуў Аляксандр Лукашэнка, таксама ўжо апрабаваны. У прыватнасці, гаворка ідзе пра пастаўкі праз Украіну з Чорнага мора.

«І чацвёртае — гэта Расія. Мы не адмаўляемся ад гэтай нафты. Але такім чынам адбудзецца дыверсіфікацыя паставак. Гэта значыць, мы не з адной краіны ад манаполіі будзем атрымліваць нафту», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Мы пачалі тэставаць гэтыя маршруты, хочам паглядзець, што атрымаецца насамрэч. Якія ў нас будуць страты ў параўнанні з цяперашнім коштам расійскай нафты. Гэта не блеф, гэта не тое, што, як яны там кажуць, Лукашэнка стаўкі падымае перад перамовамі. Ніякіх ставак. Мы проста глядзім, што мы будзем мець, колькі мы будзем пры гэтым губляць», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён дадаў, што калі цяпер не вырашыць гэтае пытанне, то праз два гады прыйдзецца наогул шалёнымі тэмпамі гэта рэалізоўваць.

«Бо тады ўжо гаворкі не будзе нават пра гэтыя 18% мытнай пошліны, якую яны яшчэ ў нас не забралі, і пра тое, што кошт расійскай нафты будзе таннейшы. Таму хочам мы гэтага ці не, мы будзем ісці гэтым шляхам. Нам нельга залежаць ад адной краіны, аднаго прадпрыемства. Гэта манапалізм, і ў гэтым наша праблема», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Беларусь дамаўляецца з усімі ўдзельнікамі сусветнага рынку: «амерыканцамі, Саудаўскай Аравіяй, Эміратамі. Бліскучыя ў мяне з імі адносіны. Кажуць, колькі трэба, столькі нафты паставім. Вядома, гэта сусветная цана. Але якасць нафты там лепшая».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
HENRIK KWINTA / адказаць
24.01.2020 / 19:25
 У свой час ты з Венесуэлы напёр,мо хопиць здеквацца над Беларуссю.
3
Студентка / адказаць
24.01.2020 / 23:26
Беларусь импортирует ежегодно 23-24 миллиона тонн российской нефти. До 6 миллионов, по оценкам экспертов, идут на нужды белорусской экономики, остальное - на переработку и перепродажу на международных рынках. При этом Беларусь выглядит как страна-экспортер и производитель энергоресурсов -  это источник валюты.
По мировым ценам Беларусь просто не может покупать такой же объем нефти. На это просто нет денег. В лучшем случае будет завозиться около 5-6 миллионов тонн, необходимых для собственного выживания. Поэтому что бы там кто-то ни рассказывал, но на данный момент без российской нефти Беларусь никак не обойдется, т.к. именно благодаря этой самой российской нефти обеспечивается 42 % товарооборота РБ с внешним миром.
Это все, что надо знать, читая, про то, как кто-то "не блефовал".
А нет, вот еще
Еще один балтийский маршрут — из Гданьска по одной из ниток нефтепровода «Дружба», который для этого необходимо будет запустить в реверсном режиме.
https://nn.by/?c=ar&i=244967&lang=ru Бла-бла...
Беларусь включена в европейскую систему снабжения энергоносителями и обязана выполнять взятые на себя обязательства, за что получает хорошие деньги. Поэтому РБ не может просто так взять и начать качать нефть по трубопроводу "Дружба" реверсом, в обратном направлении к себе из Польши. У польской стороны тоже есть контрактные обязательства, которые она не собирается нарушать.

0
Ladzimir / адказаць
25.01.2020 / 14:55
Саша, не трэба занімацца славаблуддзем 25 год.Трэба так- сказаў- зрабіў!А то  Саша вугнявіш як прастытутка- дам за 20 табе , а то і за 40 даляраў бругому! Калі  даеш- назаві цану!!!А то 25-ці гадовае твае вугняўванне- народу абрыдла! Табе ў Драздах да срацы што робіцца ў краіне, як жыве народ, а мы тут жывем кожны дзень, і інас цікавіць нашае далейшае жыцце!Ты жывеш за нашыя грошы, ні за што не плаціш, ні за сябе , ні за сваіх  эскорт-дзяўчынак,ні за б......коў ,грошы не лічыш- табе да срацы- цар- а мы жывем на пенсію, ці зарплату і нам трэба лічыць грошы і плаціць пададкі , каб табе можна было на што жыраваць!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31