Даслаць навіну
Знайсці
24.01.2020 / 13:31 33

Лукашэнка: Расія закрывае нам рынак па прадуктах, нахабна, беспардонна. Мы можам і адказаць

Аляксандр Лукашэнка выступае пра зацікаўленасць у добрых і братэрскіх адносінах з Расіяй. Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад работнікамі завода газетнай паперы ў Шклове, перадае БелТА.

«Вы павінны ведаць: мы не гуляем у нейкія гульні. Мы не хочам залішне напружваць нашага галоўнага саюзніка. Гэта сапраўды наш галоўны саюзнік. Можа, адумаюцца і вернуцца да нармальных стасункаў.

Мы хочам працаваць з імі, але на роўных умовах. Людзі, прадпрыемствы павінны быць у роўных умовах, і краіны павінны быць у роўных умовах», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што гэта не значыць узяць усё, што ёсць у Расіі і Беларусі, скласці і напалову падзяліць. «Не трэба нам, мы падавімся ад гэтага кавалка. Мы павінны проста існаваць у роўных умовах. І канкураваць. І я ўпэўнены, што мы справімся», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што перажываць няма чаго, у Беларусі выдатныя адносіны з многімі дзяржавамі. Напрыклад, вядуцца пастаўкі вялікай колькасці прадукцыі на кітайскі рынак.

«Мы ўжо сёння асабліва не пакутуем, што яны (расійскі бок) закрываюць нам рынак па прадуктах харчавання. Прытым нахабна, беспардонна, без прычыны. Каб нахіліць, зняважыць. Мы гэтым не адказваем. Але ж мы можам і адказаць. Калісьці было, калі яны пачалі нас тарпедаваць. Мы пачалі іх аўтамабілі правяраць пад Смаленскам. І чарга выстраілася па чыгунцы і аўтатранспарту да Крамля. Тады ўбачылі, што так рабіць нельга», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Усякае мы перажывалі. Але гэта нам не трэба. Я гэта кажу шчыра і адкрыта. Нам патрэбныя нармальныя сяброўскія, брацкія адносіны. Калі гэтага старэйшы брат хоча», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

1
Яугенi / адказаць
24.01.2020 / 23:01
Возводя россию в ранг "старшего брата"- он тем самым унижает Беларусь и автоматом ставит россию выше Беларуси. Так о каком равноправии можно после этого говорить- когда он сам плетет постоянно эту чушь.?
0
krok / адказаць
25.01.2020 / 14:43
Клаў яйкі - толькі ў свой кошык, курашчуп!
1
алесь менски / адказаць
25.01.2020 / 17:23
Ты .... Поэтому, тебя раком поставили. Нас заодно. Все твои браки, по нам бьют. Страдаем.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30