Знайсці
24.01.2020 / 12:3442РусŁacБел

Лукашэнка пра канфлікт з Расіяй: Я не хачу быць апошнім прэзідэнтам Беларусі

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае непахіснасць суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове, перадае БелТА

«У нас ёсць свая краіна. Мы суверэнныя і незалежныя. Мы сваімі мазгамі і рукамі, што змаглі, зарабілі, будуем сваю краіну. І мы не можам быць часткай нейкай краіны. Я не магу вам здрадзіць і растварыць Беларусь, хай нават у нашай братэрскай Расіі», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«У перамовах з прэзідэнтам (Расіі) я выразна і адназначна паўтара-два гады таму назад сказаў: гэтага ў Беларусі не можа зрабіць ніхто. Нават калі я на гэта пайду, то беларусы мяне з'ядуць на працягу аднаго года пасля прыняцця такога рашэння», — адзначыў беларускі кіраўнік.

«Я не хачу быць апошнім прэзідэнтам Беларусі. Ганарова быць першым, але апошнім быць не жадаю. Я хачу, каб дзеці нашыя жылі на гэтым кавалку зямлі ў міры, згодзе. У абдымку з рускім чалавекам, расіянамі. Яны нам не чужыя. Расіяне — гэта нашы людзі. Ад іх, праўда, мала што залежыць цяпер», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка дадаў, што Расія пачала падатковы манеўр спецыяльна, каб націснуць на Беларусь. «Для чаго яны вырашылі націснуць - здагадайцеся самі», — сказаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930