Знайсці
24.01.2020 / 10:089РусŁacБел

Уладзімір Макей распавёў, дзе і з кім правёў апошні адпачынак 

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей распавёў, дзе і з кім правёў нядаўні адпачынак. Фота з тлумачэннем ён выклаў у інстаграме.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Жизнь - штука интересная! Предоставилась возможность уехать на неделю в отпуск . В один из санаториев в Беларуси, где масса процедур, вкусно кормят, персонал вышколен и все тикает как часики. Сюда приезжают даже в такое непопулярное и непогодное время, как сейчас. ☔️ А приезжают из более чем пяти десятков стран и уже некоторые в седьмой раз. Даже с Чукотки.☃️❄️ Но самое главное - не это. Главное - люди, которые сюда приезжают, и их мнение. А мнение о Беларуси - однозначное . И в первую очередь от россиян, восхищающихся ценами в санатории, качеством наших продуктов, отношением людей...❤️ И ещё один момент. На фотографии - люди, которых объединила коллективная игра. Не карточная, а игра на размышление, интуицию... Важно, что коллективная! Кстати, пришлось познакомиться и освоить ее только здесь. А за одним столом сидели несколько вечеров подряд азербайджанцы, армяне, русские, украинцы, родившиеся в Казахстане и, естественно, белорусы. Кстати, в ходе не имеющих отношения к игре дискуссий на политические темы (а они, поверьте, были жаркими и даже с навешиванием ярлыков) в конечном итоге все приходили к взаимному пониманию . Еще раз убедился, что Беларусь - это страна, где всегда рады видеть всех, где все чувствуют себя как дома и где даже конфликтующие стороны становятся друзьями!❗️

Публикация от Vladimir Makei (@vladimir_makei_)

Макей распавёў, што тыднёвы адпачынак правёў у адным з беларускіх санаторыяў, «дзе маса працэдур, смачна кормяць, персанал вышкалены, і ўсё цікае як гадзіннік». Міністр удакладніў, што адпачываць у гэтае месца прыязджаюць круглы год, нават у такі «непапулярны і непагодны» час. Там адпачываюць грамадзяне 50 краін, і некаторыя прыязджаюць 7-ы раз і здалёку, да прыкладу, з Чукоткі. Замежных турыстаў захапляюць умовы пражывання ў беларускіх санаторыях, якасць мясцовых прадуктаў і стаўленне людзей.

Міністр таксама размясціў фота з адпачывальнікамі, з якімі бавіў вольны час за інтэлектуальнымі гульнямі. Сярод тых, каго аб'яднала гульня, былі азербайджанцы, армяне, рускія, украінцы, якія нарадзіліся ў Казахстане і, натуральна, беларусы.

«Дарэчы, у ходзе дыскусій на палітычныя тэмы, якія не маюць дачынення да гульняў (а яны, дыскусіі, паверце, былі гарачымі і нават з навешваннем ярлыкоў) у канчатковым выніку ўсё прыходзілі да ўзаемнага разумення, — адзначыў міністр замежных спраў. — Яшчэ раз пераканаўся, што Беларусь — гэта краіна, дзе заўсёды рады бачыць усіх, дзе ўсе пачуваюцца як дома і дзе нават канфліктуючыя бакі становяцца сябрамі!»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930