Знайсці
24.01.2020 / 09:381РусŁacБел

Як улады Беларусі і расійскія нафтавікі вядуць спрэчку вакол прэміі

Беларускія НПЗ гатовыя плаціць расійскім нафтавым кампаніям прэмію памерам 5 даляраў за тону, аднак у большасці расійскіх НК апетыты большыя. Пра гэта TUT.BY распавялі інфармаваныя крыніцы.

- Беларусь гатовая плаціць прэмію да экспартнай альтэрнатывы (цана сусветнага рынку мінус экспартная пошліна і кошт транспарціроўкі) памерам 5 даляраў. Але большасць расійскіх кампаній хочуць прэмію ў 18-20 даляраў, - сказала крыніца ў нафтавай сферы. Афіцыйна пацвердзіць гэтую інфармацыю не ўдалося.

Прадстаўнік адной з расійскіх нафтавых кампаній запэўніў, што «шмат хто гатовы працаваць на ўмовах мінулага года, калі не ўмяшаецца палітыка».

Раней памер прэміі называўся ў раёне 10 даляраў за тону. Такім чынам Мінск, набываючы бяспошлінную нафту, спрабаваў стымуляваць расійскія кампаніі.

- У Расіі змяніўся памер экспартнай пошліны, што ўлічваецца пры разліку экспартнай альтэрнатывы. Менавіта з-за змены разлікаў і пайшлі рознагалоссі па памеры прэміі, - тлумачыць суразмоўца. - Цяпер ёсць магчымасць пастаўляць больш нафты ў далёкае замежжа. Таму ўсе хочуць зарабляць больш. Адсюль і прэмія вырасла.

Раней паведамлялася, што ўлады Беларусі адмовіліся плаціць прэмію расійскім нафтавым кампаніям, але на такіх умовах пагадзіўся працаваць толькі Міхаіл Гуцэрыеў. якога называюць сябрам Аляксандра Лукашэнкі. Аднак крыніца, знаёмая з кантрактам кампаніі групы «Сафмар», сказала Tut.by, што расійскаму бізнэсоўцу «плацяць прэмію».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930