Знайсці
24.01.2020 / 09:021РусŁacБел

Каралін Вазняцкі заявіла аб завяршэнні кар'еры

Дацкая тэнісістка Каралін Вазняцкі абвясціла пра завяршэнне кар'еры, паведамляецца на сайце Australian Open.

У пятніцу Вазняцкі ў трэцім крузе першага ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» прайграла Онс Жабер з Туніса — 5:7, 6:3, 5:7. Для 29-гадовай датчанкі гэта быў апошні матч у кар'еры. У снежні 2019 года тэнісістка заяўляла, што турнір у Аўстраліі стане для яе апошнім. Тады яна тлумачыла свой сыход не найлепшым станам здароўя, піша РБК

На рахунку Вазняцкі 30 перамог у адзіночным разрадзе на турнірах Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Яна перамагала на Australian Open у 2018-м, у 2009 і 2014 гадах выходзіла ў фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША.

Гэта першая тэнісістка з Даніі, якой калі-небудзь ўдавалася ўзначаліць рэйтынг WTA: Вазняцкі была на першым радку на працягу 71 тыдня з 2010 па 2011 г.

У лістападзе 2010 года Вазняцкі прыязджала ў Мінск, дзе разам з Вікторыяй Азаранка згуляла дабрачынны матч, да якога падключыўся Лукашэнка.

Тады паміж Беларуссю і Еўропай быў прыязны перыяд, які скончыўся пасля 19 снежня 2010 года.

Тады ўсе грошы, сабраныя ад продажу квіткоў, таксама як і тыя, якія тэнісісткі зарабілі, выставіўшы на аўкцыён асабістыя рэчы, былі перададзеныя дзіцячаму анкалагічнаму цэнтру ў Бараўлянах. У гэты ж агульны дабрачынны фонд дадаўся і месячны заробак прэзідэнта, пералічаны кіраўніком дзяржавы.

Фота Interfax.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930