Знайсці
24.01.2020 / 08:394РусŁacБел

Драпежнік знішчыў 300 курэй у вёсцы пад Брэстам

Ён выходзіць на паляванне ўначы, ламае платы і забівае птушку. Але пры гэтым не есць, а пакідае здабычу, паведамляе tvr.by.

Жыхарка вёскі Вялікія Матыкалы Ірына Зданевіч са шкадаваннем азірае апусцелы курнік: за ноч у гаспадыні загінула 50 курэй. Застаўся певень і пара курыц.

Па словах Ірыны, няпрошанага госця не спалохалі нават дзве вартавыя сабакі. Шкода пасля візіту драпежніка падлічвае і пэнсіянэрка Алена Янчук — яна жыве праз некалькі вуліц ад Ірыны. Кажа, невядомы задушыў і раскідаў свойскую птушку па ўсім гародзе.

Ахвярамі невядомага драпежніка ў вёсцы сталі тры сотні курэй. На паляванне ён выходзіць ноччу: пераскоквае праз платы і ламае металічныя агароджы.

Вёска Вялікія Матыкалы немаленькая: 2300 жыхароў. Але чутка пра чупакабру разляцелася за лічаныя гадзіны. З-за таямнічага драпежніка некаторыя баяцца адпускаць дзяцей адных на вуліцу.

Да гісторый пра фантастычную чупакабру спецыялісты ветэрынарных службаў ставяцца з іроніяй. Па іх словах, у масавай гібелі свойскай птушкі, хутчэй за ўсё, вінаваты лясны жыхар.

«Малаверагодна, што жывёла выбірае па палавой прыкмеце. Хутчэй за ўсё, певень досыць буйны і таму звер не спрабуе на яго нападаць. Хутчэй за ўсё, гэта быў альбо тхор, альбо недастаткова буйная куніца ці ласка. Таму што ласка можа знішчыць гэтых курэй колькі заўгодна», - кажа Аляксей Муха, галоўны ўрач ветэрынарнай лячэбніцы.

Які менавіта звер арудаваў у вёсцы - застаецца толькі здагадвацца. Пацярпелыя напісалі заяву ўчастковаму. І пакуль ідзе праверка, мясцовыя жыхары ўмацоўваюць платы — на ўсялякі выпадак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера