Знайсці
24.01.2020 / 07:075РусŁacБел

У Кітаі ад новага тыпу каронавірусу загінула ўжо 26 чалавек, інфікавана — 849

Колькасць пацверджаных ў Кітаі выпадкаў заражэння пнеўманіяй, выкліканай новым тыпам каронавіруса 2019-nCoV, узрасла ў пятніцу да 849 чалавек, колькасць смяротных зыходаў павялічылася да 26. Гэта вынікае з апублікаваных камітэтамі па пытаннях гігіены і аховы здароўя рэгіёнаў КНР інфармацыйных паведамленняў, піша tass.ru.

Зафіксавана ўжо два смяротныя зыходы за межамі першапачатковага рэгіёну пашырэння захворвання — адзін у правінцыі Хэбэй і яшчэ адзін у горадзе Суйхуа (паўночна-ўсходняя правінцыя Хэйлунцзян).

Па звестках на ранак пятніцы, стан 177 пацыентаў ацэньваецца як цяжкі, 34 чалавекі адужалі і пакінулі медыцынскія ўстановы. Таксама зарэгістравана 1072 меркаваныя выпадкі захворвання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930