Знайсці
23.01.2020 / 14:5612РусŁacБел

У Гомелі дзеці падпалілі знойдзеную петарду — чацвёртакласніку адарвала кісць

7 студзеня дзіцячыя гульні скончылася трагедыяй, пішуць «Моцныя навіны» Гомеля. Хлопцы знайшлі петарду, якая пасля выбухнула ў руках аднаго з хлапчукоў. «Выбухной хваляй абпаліла ўсё цела. На ім згарэла адзенне, ёсць глыбокія апёкі тулава і ног. Апёкі рагавіцы абодвух вачэй, разрыў вушной барабаннай перапонкі», — пералічвае Ірына, сястра пацярпелага.

View this post on Instagram

На фото мой двоюродный брат, Смык Тимур Игоревич. Ему нужна помощь. 7 января 2020 года с ним случилась беда. Играя в "Монастырьке" вместе со старшими мальчиками (соседями) детьми была найдена чья-то не сработовшая петарда. Версии разные, кто-то говорит, что над ним пошутили, сказав, что это дымовая шашка, кто-то говорит, что они все были в этом убеждены, сейчас уже не важно. У Тимура в руках ее подожгли.....При взрыве брату оторвало кисть правой руки, о том, чтобы ее сохранить или восстановить, речь не шла, ее просто разорвало на месте. Более того, взрывной волной Тимуру обожгло все тело. На нем сгорела одежда, имеются глубочайшие ожоги туловища и ног. Ожоги роговици обеих глаз, разрыв ушной барабанной перепонки. А через пару часов нахождения в отделении и перенеся операцию на руке, выяснилось, что имеются внутренние разрывы кишечника. Экстренно была проведена ещё одна операция в следствии которой было удалено часть кишечника. Низкий поклон всем врачам, которые длинными часами старались спасти ребенка. Дальше реабилитация, операция на ухе и приобретение протеза. Вот тут нужна ваша помощь, в семье пятеро детей и пока Тимур растёт, протезы придется менять. С миру по нитке... И ребенок с ручкой, со слышащим ушком. Все возможно, если вместе.

A post shared by NatalyaEliseewa (@natalyaeliseewa) on

У той дзень Цімур разам са старэйшымі суседскімі дзецьмі гуляў у сваім мікрараёне, калі ім на дарозе трапілася нечая неспрацаваная петарда. Што адбывалася далей, вызначыць так і не змаглі. Па адной з версій, з чацвёртакласніка пажартавалі, сказаўшы, што гэта дымавая шашка. Па іншай версіі — усе дзеці былі ўпэўненыя, што так яно і ёсць. Вынік жаласны: у руках Цімура падпалілі петарду, пры выбуху хлопчыку адарвала кісць правай рукі. «Пра тое, каб яе захаваць ці аднавіць, размова не ішла, яе проста разарвала на месцы», — піша Ірына у сваім інстаграме.

Дзіця тэрмінова шпіталізавалі. Пасля аперацыі на руцэ высветлілася, што ёсць унутраныя разрывы ​​кішачніка. Экстранна правялі яшчэ адну аперацыю — была выдаленая частка кішачніка. Але і гэта яшчэ не ўсё: хлопчыка яшчэ чакае аперацыя на вуху і рэабілітацыя.

Тыдзень таму, 16 студзеня, хлопчыка перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне. Сваякі рыхтуюцца да набыцця пратэза, але разумеюць, што гэта запатрабуе вялікіх фінансавых укладанняў. У сям'і Цімура пяцёра дзяцей, таму дарагое лячэнне будзе не па кішэні сваякам. Таму яны вырашылі звярнуцца па дапамогу да сяброў і знаёмых. «Не чакалі такога водгуку. Вельмі шмат неабыякавых. Велізарны ўсім дзякуй!» — піша сястра Цімура.

Неабыякавыя беларусы, даведаўшыся пра інцыдэнт, стварылі петыцыю з патрабаваннем забараніць петарды ў краіне. «Спалох, траўмы, сардэчныя прыступы, апёкі, калецтва і нават смяротны канец — пастаянныя спадарожнікі выкарыстання дадзеных піратэхнічных сродкаў дзеля забавы, — пішуць актывісты. — Чаму мы павінны кожны год закрываць вочы на ​​тысячы ахвяр і беспакараныя хуліганскія паводзіны, якія часта трапляюць нават у рамкі Крымінальнага кодэкса?

Калі вы хочаце дапамагчы Цімуру, то можна пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак.

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле 300 — г.Гомель, вул.Фрунзэ, 6а; УНП 400207877; МФА AKBBBY21300:

- беларускія рублі — транзітны рахунак BY91AKBB38193821002553000000 на дабрачынны рахунак BY33AKBB31340000432683020300 ў філіяле за 300/ Аперацыйная служба, бестэрміновы

- еўра — транзітны рахунак BY33AKBB38193821023673000000 на дабрачынны рахунак BY55AKBB31340000432733020300 у філіяле 300/ Аперацыйная служба, бестэрміновы

- расійскія рублі — транзітны рахунак BY33AKBB38193821023673000000 на дабрачынны рахунак BY70AKBB31340000432723020300 у філіяле 300/ Аперацыйная служба, бестэрміновы

- даляры ЗША — транзітны рахунак BY33AKBB38193821023673000000 на дабрачынны рахунак BY03AKBB31340000432703020300 у філіяле 300/ Аперацыйная служба, бестэрміновы

Прызначэнне плацяжу: Залічэнне на рахунак Смыка Ігара Міхайлавіча для збору грашовых сродкаў на лячэнне і пратэзаванне рукі дзіцяці Смыка Цімура Ігаравіча.

Ажыццявіць дабрачынны плацеж можна як ва ўстановах банка, так і з дапамогай паслугі «Адвольны плацеж (плацеж па рэквізітах)» у інфакіёсках, Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу.

gomel.today

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера