Знайсці
23.01.2020 / 12:507РусŁacБел

Танкер з нарвежскай нафтай для Беларусі ўвайшоў у порт Клайпеды. Учора яму перашкодзіў моцны вецер

Танкер Breiviken з нарвежскай нафтай, прызначанай для НПЗ «Нафтан», увайшоў у порт Клайпеды. Пра гэта сведчаць звесткі спецыялізаванага партала marinetraffic.com.

Планавалася, што судна, на якім знаходзіцца 80 тысяч тон нафты гатунку Johan Sverdrup, павінна было дабрацца да Клайпеды яшчэ ўчора, аднак гэтаму перашкодзіў моцны вецер на Балтыцы. У сувязі з рэзкім пагаршэннем надвор'я, якое справакавала хвалі вышынёй да трох метраў, таму ў порце літоўскага горада быў абмежаваны рух судоў.

Мяркуецца, што разгрузка танкера можа пачацца ўжо сёння. Пасля чаго сыравіна павінна быць адпраўлена па чыгунцы на «Нафтан».

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці пошуку альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты, а таксама паставіў задачу дыверсіфікаваць пастаўкі чорнага золата: 30-40% павінна пастаўляцца з Расіі, 30% - з Балтыкі, яшчэ 30% - праз Украіну, піша sb.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930