Знайсці
23.01.2020 / 12:217РусŁacБел

Распачаўся збор сродкаў на святкаванне Дня Волі — 2020. Але адзначэнне мае адбыцца на тры дні раней

Дзень Волі ў 2018 годзе, фота Сяргея Гудзіліна

Аргкамітэт па правядзенні святкавання 102-х угодкаў абвяшчэння БНР, у які ўваходзіць БСДП, АГП, хрысціянскія дэмакраты і рух «За свабоду», абвяшчае пра пачатак збору сродкаў для арганізацыі мітынга-канцэрта ў сталіцы. Збор сродкаў будзе адбывацца на краўдфандынгавай платформе MOLAMOLA 

Арганізатары маюць намер правесці мерапрыемства у нядзелю 22-га сакавіка напярэдадні святочнай даты, бо 25 сакавіка ў гэтым годзе выпадае на сераду.

Час і месца мітынга-канцэрта будуць вызначаны канчаткова пасля перамоваў з мінскім гарвыканкамам.

Складаецца праграма мерапрыемства, вырашаецца пытанне тэхнічнага аснашчэння пляцоўкі, а таксама ідуць перамовы з музычнымі гуртамі.

Таксама аргкамітэт заклікае далучацца да арганізацыі мітынга-канцэрта валанцёраў, якія жадаюць дапамагчы ў правядзенні святочнага мерапрыемства.

Арганізатары просяць высылаць свае прапановы наконт лагатыпу Дня Волі-102 да 15 лютага на адрас [email protected]. Пасля гэтай даты аргкамітэт вызначыць пад якім лагатыпам будзе адбывацца мерапрыемства.

Адзначаецца, што ў аргкамітэт па святкаванні БНР-102 уваходзіць большасць арганізацый-заяўнікаў канцэрта каля опернага тэатра ў Мінску ў 2018 г. і арганізатары мітынга-канцэрта ў Кіеўскім скверы ў Мінску ў 2019 г.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера