Знайсці
23.01.2020 / 11:136РусŁacБел

Астываем. Сярэдняя тэмпература чалавечага цела падае 

Назіранні апошняга паўстагоддзя паказваюць, што сярэдняя тэмпература чалавечага цела зніжаецца з хуткасцю прыкладна 0,2 градуса за дзесяцігоддзе. Навукоўцы разыходзяцца ў тлумачэннях, чаму такое адбываецца і да чаго прывядзе.

У 1851 годзе нямецкі доктар Карл Вундэрліх абследаваў 25 тысяч жыхароў горада Лейпцыг і выявіў, што сярэдняя тэмпература чалавечага цела складае 37 градусаў Цэльсія.

Хоць тэмпература адрозніваецца ад чалавека да чалавека, гэтая мяжа — 37 градусаў — доўгі час заставалася медычнай нормай.

Аднак амерыканскае даследаванне 1992 года паказала, што сярэдняя тэмпература цела складае 36,8 градуса. А брытанскае даследаванне 2017 года, якое ахапіла 35 тысяч чалавек, дало лічбу 36,6 градуса.

Новае даследаванне медыкаў са Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) паказвае, што чалавечае цела, сапраўды, астывае. 

Даследчыкі пакуль не ведаюць, што менавіта мяняе тэмпературны баланс арганізма. На іх думку, прычынай можа быць больш камфортныя ўмовы жыцця чалавека. Цяпер у дамах нашмат цяплей, чым было ў ХІХ стагоддзі. Акрамя таго, палепшала гігіена, людзі менш сутыкаюцца з мікраарганізмамі.

Іншая магчымая прычына — перамога над сухотамі, на якія даўней хварэла вялікая доля насельніцтва. У сучасным свеце нашмат менш людзей хварэюць і на малярыю, маюць агмяні інфекцыі ў зубах.

«Запаленне спараджае ўсялякія бялкі і цытакіны, якія актывізуюць абмен рэчываўі павышаюць тэмпературу», — кажа адна з даследчыц.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера