Знайсці
23.01.2020 / 07:413РусŁacБел

У Мінску паставяць амаль 500 «Табакерак». Стала вядома, колькі яны будуць плаціць за арэнду зямлі

Кіёскі «Табакерка» пачалі з'яўляцца ў Мінску летам, але пакуль большасць з іх не працуе. Згодна з загадам прэзідэнта, мясцовыя ўлады абавязаны прадастаўляць кампаніі «Энерга-Оіл» бізнэсоўца Аляксея Алексіна зямельныя ўчасткі для размяшчэння гэтых шапікаў без аўкцыёнаў. Але гэта зусім не значыць, што інвестар вызвалены ад далейшай арэнднай платы.

Фота: Станіслаў Шаршукоў, tut.by.

 

Колькі мінімум будзе плаціць «Табакерка»?

Як стала вядома tut.by, у Мінску яна складае 6 базавых арэндных велічынь, або 101,4 рубля за квадратны метр у месяц. Паколькі плошча «Табакеркі» складае мінімум 6,25 квадратнага метра, то за ўвесь шапік у месяц выходзіць мінімум 633,75 рубля, або каля 300 даляраў па актуальным курсе.

Паводле інфармацыі партала, усе зямельныя ўчасткі для размяшчэння «Табакерак» у Мінску ўжо выдзеленыя — іх каля 470. А гэта значыць, што ў месяц яны ў сукупнасці павінны даваць мінімум 297,8 тысячы рублёў, або каля 140,5 тысячы даляраў арэнднай платы. За год выходзіць каля 1,7 мільёна даляраў.

 

А каму будзе плаціць «Табакерка»?

Важны нюанс яшчэ ў тым, што арэндная плата пералічваецца той арганізацыі, у якой у карыстанні знаходзіцца зямельны ўчастак, і толькі 25% ад гэтай сумы потым ідзе ў бюджэт сталіцы. Гэта значыць, у год бюджэт атрымае мінімум 425 тысяч долараў.

Паколькі шмат «Табакерак» стаіць на ходніках ля праезнай часткі, то нескладана здагадацца, што адным з найбуйнейшых атрымальнікаў арэнднай платы ад «Энерга-Оіл» будзе «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама».

Нагадаем, «Энерга-Оіл» рэалізуе інвестпраект па стварэнні недзяржаўнай сеткі па гандлі тытунёвымі вырабамі, таму па ўсёй краіне і з'яўляюцца «Табакеркі». У рэгіёнах працэс ідзе яшчэ з канца 2018 года. 

Мінгарвыканкам хоць і пайшоў на ўстаноўку шапікаў, але паставіў «Энерга-Оіл» некалькі ўмоў. Па-першае, частка кіёскаў у сталіцы павінна быць выканана ў іншым, больш прэзентабельным дызайне. Па-другое, кіёскі «Табакерка» забаронена размяшчаць унутры гарадскога ядра, а таксама на тэрыторыях, прылеглых да магістральных вуліц, установаў аховы здароўя, адукацыі, у парках і скверах. Але паколькі фармальна гэтая забарона нідзе не замацаваная, гэтае правіла парушаецца.

Плануецца, што ў кіёсках тытунёвыя вырабы будуць займаць 80% асартыменту. Астатнія 20% — іншыя тавары.

Таму ў «Табакерках» таксама прадаюць чыпсы, арэшкі, жуйкі, прэзерватывы, шакаладкі, каву і іншае. Увогуле, усё тое, што было ў звычайных шапіках, якія ў 2008 годзе прыбралі з вуліц Мінска.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930