Даслаць навіну
Знайсці
22.01.2020 / 19:16 9

Трамп пацвердзіў, што хоча абмежаваць паездкі ў ЗША грамадзянам некалькіх краін

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што яго адміністрацыя плануе ўвесці абмежаванні на паездкі ў ЗША для грамадзян некаторых краін.

У кулуарах Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім горадзе Давос Трамп заявіў, што плануе дадаць новыя краіны ў абноўленую версію абмежаванняў на паездкі. Ён не паведаміў, якія краіны будуць дададзеныя.

Цяпер падобныя абмежаванні дзейнічаюць для грамадзян Ірана, Лівіі, Самалі, Сірыі і Емена, Венесуэлы і Паўночнай Карэі.

Раней Politico паведамляла, што адміністрацыя Трампа можа абмежаваць уезд грамадзянам яшчэ сямі краін у ЗША. У меркаваным спісе ёсць і Беларусь.

Спіс краін яшчэ не канчатковы і можа быць зменены, але зараз журналісты называюць Беларусь, М'янму, Эрытрэю, Кыргызстан, Нігерыю, Судан і Танзанію.

Праект, які разглядаецца адміністрацыяй Трампа, накладзе іміграцыйныя абмежаванні на сем краін, але гэта не азначае, што ўезд будзе забаронены ўсім грамадзянам гэтых краін. Абмежаванні могуць прымяняцца толькі да пэўных чыноўнікаў, ці, напрыклад, да некаторых тыпаў віз.

NN.by

3
Dlohosh284 / адказаць
22.01.2020 / 21:18
Для тех, кто читает только заголовки. Скорее всего Беларусь попала в список из-за отсутствия биометрических паспортов (против введения которых местные коментаторы так любили выступать). Сомневаюсь, что в США есть поток мигрантов из РБ или другие поводы для ограничения. 
1
вусцішны троль / адказаць
22.01.2020 / 23:33
А что в одной Агро-IT стране ещё не сделали биометрический паспорт?!) Атата! ПВТ и декрет есть, а технологий, чтобы сделать чип - нет?!
0
LitvinM / адказаць
23.01.2020 / 07:41
Ен, дарэчы, заявіў і тое, што "калі яго настойліва папросяць, то ен гатовы і на 3 тэрмін пайсьці". То бок гэты чалавек адкрыта выказаў непавагу да Канстытуцыі ЗША і да дзяржаўнай сутнасьці ЗША
Я гэта да таго, што Трамп можа што заўгодна казаць, і нават утрапена імкнуцца сваю дурноту зрабіць наяўнасьцю (пакуль праўда есьць грамадскія тармазы)
Але і з іншага дэмакратычнага боку ў ЗША бяда вялікая, калі ці не горшая
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29