Знайсці
22.01.2020 / 18:225РусŁacБел

Капіталізацыя Tesla перавысіла $100 мільярдаў

У аўторак Tesla Inc стала першым аўтавытворцам у ЗША, што каціруецца на біржы, які дасягнуў капіталізацыі $100 мільярдаў. Гэта сведчыць пра ўпэўненасць Уол-стрыт у электрычных аўтамабілях, піша Reuters.

Акцыі Tesla выраслі ў цане на 1,4% да 555 даляраў.

Tesla, якая ўжо каштуе больш, чым Ford Motor Co і General Motors Co разам узятыя, за апошнія тры месяцы істотна палепшыла свае пазіцыі на рынку. Гэтаму спрыялі высокі квартальны прыбытак у кастрычніку, навіны аб нарошчванні вытворчасці на заводзе ў Кітаі, а таксама штогадовыя паказчыкі паставак аўтамабіляў, якія перавысілі прагнозы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера